Грамадства77

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі заявіў, што Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў выбары старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі Віктара на пасаду кіраўніка арганізацыі. «Люстэрка» даведалася ў самога МАК, ці праўда гэта.

Віктар Лукашэнка. Фота: НАК Беларусі

«МАК атрымаў поўную справаздачу пра чатырохгадовую выбарную Генеральную асамблею, якая адбылася 15 студзеня 2025 года, у адпаведнасці са статутам НАК Беларусі і Алімпійскай хартыяй. Выбары былі паспяхова арганізаваныя і праводзіліся таемным галасаваннем, уключаючы пасады прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта.

Згодна са статутам НАК, перагледжаным у 2021 годзе, прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт і члены выканкама не займаюць ніякіх дзяржаўных пасад. Больш за тое, на выбарнай Генеральнай асамблеі НАК прысутнічаў (дыстанцыйна) назіральнік, прызначаны сумесна МАК і еўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі (ЕАК), які пацвердзіў вышэйпададзенае.

У сувязі з гэтым выканкам МАК унёс папраўкі ў пастанову ад сакавіка 2021 года такім чынам, што выбары НАК Беларусі ад 15 студзеня 2025 прызнаюцца праведзенымі належным чынам», — сказана ў каментары прэс-службы МАК для «Люстэрка».

Віктар Лукашэнка стаў прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта замест свайго бацькі 26 лютага 2021 года. Да гэтага ён амаль два гады выконваў функцыі першага віцэ-прэзідэнта НАК, а прэзідэнтам з 1997 года быў сам Аляксандр Лукашэнка.

Ракіроўка ў 2021-м здарылася неўзабаве пасля таго, як Менск пазбавілі права правядзення чэмпіянату свету ў хакеі, а Міжнародны алімпійскі камітэт увёў санкцыі супраць НАК праз адсутнасць абароны спартсменаў ад дыскрымінацыі.

Праўда, тады МАК не прызнаў выбары і прызначэнне Віктара Лукашэнкі. Кантакты з Беларуссю арганізацыя падтрымлівала праз генеральнага сакратара НАК Ксенію Санковіч.

15 студзеня 2025 года на Генеральнай Асамблеі НАК Беларусі Віктара Лукашэнку пераабралі кіраўніком арганізацыі, а віцэ-прэзідэнтам застаўся Дзмітрый Даўгалёнак. 3 лютага НАК распаўсюдзіў заяву, што МАК прызнаў гэтыя выбары. Акрамя таго, была прынятая пастанова «даць Беларусі доступ да ўсіх праграм па лініі алімпійскай салідарнасці». Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра грантавыя выплаты на аперацыйныя выдаткі і працу адміністрацыйнага персаналу. 

Каментары7

  • Наследная спортивная обойма
    03.02.2025
    Сын большого спортсмена - тоже большой спортсмен.
  • Барадзед
    03.02.2025
    Они последнее время стараются, чтобы на олимпиаду попасть. Если в Олимпийских играх участвуешь значит честно играешь.
  • Віця на фота
    03.02.2025
    Той момант, калі ты - прызнаны прэзідзент, а твой бацька - не.)

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае9

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі7

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць