Меркаванні4545

Каму павінен быць помнік перад Домам ураду замест Леніна? Ідэя Гурневіча

Журналіст Дзмітрый Гурневіч у Х напісаў, што калі ў будучыні ўзнікне пытанне, чый помнік мае стаяць перад Домам ураду, то ён будзе выступаць за Антона Луцкевіча. 

Антон Луцкевіч

 «Цвярозы палітык, які, як ніхто іншы, удала на пачатку XX ст. сфармуляваў дактрыну беларускай дзяржавы», — аргументуе Гурневіч і прыводзіць падборку адпаведных цытат. 

1. Нацыянальнай свядомасці нельга аддзяліць ад свядомасці правоў чалавека і грамадзяніна: яны гэтак цесна звязаны ў адно, што, калі будзіцца адна, яна неадступна будзіць і другую, — а ў той жа час, дзе няма свядомасці нацыянальнай, там няма месца і для чалавечай гордасці. Гэта асабліва ярка выявілася ў беларусаў. 

2. Мала выразаць кусок зямлі, на якой жывуць беларусы, на якой пануе беларуская мова і, аб’явіць яго незалежным гасударствам: трэба, каб гасударства гэтае мела забяспечаныя асновы эканамічнага развіцця, эканамічнай незалежнасці. Хай гарачыя галовы думаюць, што адно гутаркай на роднай мове, адно верай у нацыянальны ідэал яны збудуюць будучае шчасце свайго народа. Але палітыкі — цвярозыя палітыкі з халодным разважлівым розумам — павінны пад будучую нацыянальную будоўлю падвесці крэпкія фундамэнты: забеспячэнне эканамічнага расцвету. На гэтым грунце і стаіць беларуская дэмакратыя, якая гаворыць аб будове новай дзяржавы ў межах колішняга ВКЛ. 

3. Не шкада сіл нашых, калі мы аддаем іх на тое, што ўзбагачае нашую душу, павялічвае моц народу. Калі ж яны ідуць толькі на развіццё ў нас благога — нянавісці, злосці, завісці, калі аддаюцца на змаганне з другімі нацыямі, станамі ці класамі не дзеля вызвалення, а толькі каб пакрыўдзіць слабейшага, — тады шкада вытрачаных жыццёвых сіл, шкада, што яны назад не вернуцца і не ўзбагацяць нашай культурнай скарбніцы. «Жыві і сам дай жыць другім» — гэтай думкай павінны кіравацца мы, беларусы, дабіваючыся правоў для сябе.

4. Толькі высокая культура, толькі эканамічная моц даюць кожнаму народу тую сілу, што можа тварыць новае жыццё. Работа павінна ісці да пашырэння нацыянальнай прасветы і развіцця нацыянальнай і грамадзянскай свядомасці, а поруч з гэтым развіваць эканамічную сілу народу.

5. Варункі, пры якіх беларусы нацыянальна прабудзіліся, назначылі наперад дарогу, па каторай павінна пайсці далейшае нацыянальнае адраджэнне беларускага народу. Дарога гэта — спакойная творчая праца над стварэннем сваёй нацыянальнай культуры на чыста дэмакратычным фундаменце, — значыць без найменшых знакаў нацыянальнага шавінізму і нянавісці да чужых нацый».

 6. «Злучаныя штаты» ад Балтыйскага мора да Чорнага — гэта найшырэйшы, найдалейшы палітычны ідэал, на каторым зыходзяцца беларусы ўсіх партый, усіх палітычных кірункаў. На ўсход ці на захад? Наша арыентацыя — на тым баку, за кім мір умацуе панаванне на Курляндскім узбярэжжы Балтыйскага мора, каму Еўропа аддасць ключы ад вольнага мора і нашых портаў.

 7. Шуканне апоры ў суседзяў — без Маскоўшчыны — характарызуе ўсю палітычную работу беларусаў ад 1905 году.

 8. Сотні гадоў жывем мы тутака разам — на аднэй Зямлі — беларусы і літвіны, палякі і жыды. Нельга думаць, каб нам калі-небудзь давялося разысціся ў розныя бакі і рассяліцца. Край гэты стаў родным для ўсіх. З гэтай Зямлёй звязана наша мінуўшчына і будучыня. І лепшую долю мы павінны здабыць разам.

Антон Луцкевіч — палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, мовазнаўца, выдавец. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, сябра рэдакцый газэт «Наша Доля» і «Наша Ніва», адзін з выдаўцоў газеты «Гоман». Ініцыятар і аўтар праекту Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная незалежнай дзяржавай.

З кастрычніка 1918 году старшыня Народнага сакратарыяту БНР, з лістапада — старшыня Рады народных міністраў (прэм’ер-міністар) і міністар замежных спраў. У снежні 1919 — лютым 1920 году старшыня Рады міністраў Найвышэйшай Рады БНР.

Каментары45

  • Tutejšy
    30.01.2025
    Я б адну постаць не ставіў бы. Павінны быць пастамент са знакавымі і выбітнымі прадстаўнікамі розных эпох, якія ўвасабляюць у сабе Беларусь. Тут могуць быць: Еўфрасіння Полацкая, Вітаўт, Скарына, Тарашкевіч, Касцюшка, Быкаў.
  • Так, але…
    30.01.2025
    Антон Луцкевіч, годная асоба. Безумоўна, помнік яму належыцца, але пытанне ці там? Ці абавязкова трэба там ставіць іншы замест проста знесці Леніна.

    Але яшчэ трэба быць рэалістамі, колькі беларусаў ведае пра Луцкевіча, а колькі з’яўляецца аматарамі СССР і Расіі, нават сярод праціўнікаў Лукашэнкі.

    Так што пакуль што фантазіі.
  • Знаёмы матыў
    30.01.2025
    Цікава, у Гурневіча як у Марзалюка акцэнт на дзяржаву. Толькі першы ўвесць час заплюшчвае вочы, якая спецыфіка гэтай (бела)рускай дзяржавы, што атрымалася.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне6

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі3

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній9

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць13

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі3

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне6

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць