Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»
Учора ГУБАЗіК паказаў мужчыну, якога, як сцвярджаюць сілавікі, затрымалі пасля ўзлому доступу да бота праекта «Беларускі Гаюн». Гэта супрацоўнік Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.
Па звестках Digital Intelligence Team, затрыманага завуць Максім Нікіценка, яму 42 гады. Ён з Мазыра. Вядома, што ў 2006 годзе ён служыў у арміі на тэрміновай службе. Пасля гэтага працаваў рабочым на розных прадпрыемствах у Мазыры.
У 2020 годзе ён быў начальнікам трамвайнага ўчастка на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, працаваў там і на пачатак 2024 года, хоць пасада невядомая.
У Максіма ёсць жонка і двое непаўналетніх дзяцей — сын і дачка.
Учора ягонае фота з'явілася на каналах ГУБАЗіК. Сілавікі сцвярджаюць, што гэты чалавек паведамляў у чат-бот праекта «Беларускі Гаюн» нейкую інфармацыю і гэта ён падпісваўся як «агент Валет».
Нагадваем, 5 лютага стала вядома, што беларускія спецслужбы атрымалі доступ да закрытага чата праекта «Беларускі Гаюн» і здолелі выгрузіць адтуль усе паведамленні. У выгружаных паведамленнях маглі ўтрымлівацца ID тэлеграм-акаўнтаў, па якіх шмат каго можна здэананімізаваць.
«Наша Ніва» падрабязна распавядала пра тое, што рабіць, калі вы пісалі ў чат-бот праекта «Беларускі Гаюн». Гэтыя рэкамендацыі сапраўды важныя — перачытайце іх, калі вас ці вашых блізкіх можа закрануць гэтая ўцечка.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Невероятная безответственность и тупость. Розовые пони... Главное тапки успеть снять....