Грамадства

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне

У 2024 годзе Памежная служба Польшчы выявіла 10 689 замежнікаў, якія нелегальна працавалі або займаліся гаспадарчай дзейнасцю ў краіне. Гэта на 7% больш, чым у 2023 годзе, вынікае са статыстыкі ведамства, піша Most.

Сярод выяўленых замежнікаў — 902 беларусы. Для параўнання: у 2023 годзе польскія памежнікі ўстанавілі 864 грамадзяніна Беларусі, якія працавалі або вялі гаспадарчую дзейнасць без належнага афармлення.

Часцей за ўсё на нелегальнай працы затрымліваюць грамадзян Украіны (4576 выпадкаў), Грузіі (1122), Калумбіі (1082). Але калі за апошні год колькасць украінцаў у ценявой занятасці скарацілася на 26%, то выпадкі нелегальнай працы грамадзян Калумбіі ўзраслі ў 5,3 раза.

У цэлым нелегальная занятасць расце ў асноўным за кошт імігрантаў з краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Акрамя калумбійцаў, гэта тычыцца грамадзян Інданезіі, Індыі, Філіпін, Непала, Зімбабвэ, Кеніі, Нігерыі.

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць