Грамадства11

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі

Навукоўцы прапануюць забараніць выкарыстанне металадэтэктараў для фізічных асоб. Пра гэта заявіў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза, паведамляе Sputnik. Патрэбна гэта для таго, каб змагацца з «чорнымі капальнікамі» на археалагічных помніках.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: gruntovik.ru

«Вы можаце купіць. Хочаш — прадавай, але выкарыстоўваць можна толькі ў навуковых або спецыяльных мэтах», — растлумачыў ідэю Вадзім Лакіза.

Ён дадаў, што гаворка ідзе пра забарону металашукальнікаў па аналогіі з нядаўнімі абмежаваннямі, уведзенымі дзяржавай, па беспілотніках. Тыя цяпер дазволена выкарыстоўваць і захоўваць толькі арганізацыям.

«Стаіць востра, нават, напэўна, звышвостра праблема чорных капальнікаў. На жаль, гэта агульнасусветная праблема, і ў суседніх дзяржавах», ― падкрэсліў Лакіза.

Ён панакараў, што цяпер праз інтэрнэт адкрыта прадаюцца археалагічныя артэфакты, якія па законе лічацца ўласнасцю дзяржавы. Таму абмяркоўваецца ўдасканаленне механізму закрыцця такіх сайтаў.

Пры гэтым, паводле слоў дырэктара Інстытута гісторыі, такія лоты выстаўляюць на продаж не толькі на спецыялізаваных рэсурсах, але і на шырока вядомых анлайн-пляцоўках для аб'яў. Хоць за такі продаж прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

«Вось глядзіце Belklad, напрыклад. Нават на «Куфры»прадаюцца археалагічныя артэфакты», — сказаў Вадзім Лакіза.

У цэлым, як ён сцвярджае, ужо падрыхтаваны план па барацьбе з нелегальным пошукам і абаротам археалагічных артэфактаў на 2024-2027 гады.

Каментары1

  • ...
    06.02.2025
    артэфакты, якія па законе лічацца ўласнасцю дзяржавы.
    ...
    а метэарыт ужо перадалі расеі?

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць