Свет44

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»

За некалькі дзён да гэтага азербайджанскія праваахоўнікі ўзялі пад кантроль будынак «Русского дома» ў Баку — штаб-кватэры «Рассупрацоўніцтва», ключавой структуры расійскага ўплыву.

Расійскаму боку накіравана афіцыйнае апавяшчэнне аб спыненні дзейнасці агенцтва «Рассупрацоўніцтва» на тэрыторыі Азербайджана. Аб гэтым мясцовае выданне Report паведамляе са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Ананімны суразмоўца выдання паведаміў, што Азербайджан сам стаў донарам і не мае патрэбы ў дапамозе звонку, «асабліва калі такая дапамога аказваецца на падставе непразрыстых схем, а структура арганізацый носіць адкрыта разведвальны характар».

За некалькі дзён да гэтага азербайджанскія праваахоўнікі ўзялі пад кантроль будынак «Русского дома» ў Баку — штаб-кватэры «Рассупрацоўніцтва».

Як высветлілася, у арганізацыі не было неабходнай рэгістрацыі ў Азербайджане. «Чаму яму (Дому — ТМТ) дазвалялі працаваць без яе — тэма асобнай і вельмі сур’ёзнай размовы», — паведамлялі інфармаваныя крыніцы выдання Minval.

Аналагічнае рашэнне было раней прынята ў дачыненні да амерыканскага агенцтва USAID, прычым яшчэ да інаўгурацыі прэзідэнта Дональда Трампа і яго прыпынення дзейнасці дадзенай структуры.

Адносіны Расіі і Азербайджана цяпер моцна сапсаваныя: расіяне збілі азербайджанскі самалёт і не змаглі з павагай да трагедыі і азербайджанскага боку выбачыцца і наказаць вінаватых. 

Раніцай 25 снежня самалёт Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны, упаў блізу аэрапорта Актау на захадзе Казахстана. Калі самалёт пралятаў над Чачнёй, па ім ударыла СПА, якая працавала ў выніку налёту беспілотнікаў. 

На борце лайнера было 67 чалавек, у тым ліку 37 грамадзян Азербайджана, 16 расіянаў, шэсць казахстанцаў і трое грамадзян Кыргызстана. У авіякатастрофе загінулі 38 чалавек, 29 выжылі. 

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў не аднойчы патрабаваў ад Расіі, каб вінаватыя нарэшце былі пакараныя. «Мы патрабуем чалавечых паводзін», — звяртаўся ён публічна да Расіі. 

«Першыя тры дні мы не чулі ад Расіі нічога, акрамя вар'яцкіх версій», — абураўся ён. 

Каментары4

  • Жвір
    06.02.2025
    Годны, разумны чалавек і палітык. Застаецца толькі пажадаць далейшага дабрабыту народу Азербайджана.
  • Гены кракадзіла Гены
    06.02.2025
    Дыктатар, які атрымаў уладу ў спадчыну ад гэбэшніка таты. Аліеў робіць такія ваяўнічыя заявы ў бок Арменіі, што назваць яго разумным чалавекам немагчыма.
  • Ёсік
    06.02.2025
    Жвір , два сказы ў вашым паведамленьні, але іх трэба было выкласьці паасобку. Ён дыктатар, таму не можа быць годным, усё здушана ў краіне, таму дызлайк. А вось дабрабыту азербайджанцам пажадаю - лайк.

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Усе навіны →
Усе навіны

На трасе ў Раўбічах заўважылі мужа Дар'і Домрачавай ВІДЭА5

Расійскае камандаванне накіроўвае на фронт аслоў, бо тэхнікі не хапае. Гэта не жарт15

Блогерка знайшла памылкі ў працоўным сшытку па беларускай мове. Чыноўнікі заявілі, што выданне не выкарыстоўваюць у школах1

Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея пабудуюць да 2027 года6

Іспанская паліцыя затрымала шасцярых удзельнікаў банды, якая прадавала неіснуючых шчанюкоў

Песня, якая вірусіцца ў беларускім тыктоку, аказалася саўндтрэкам да прапагандысцкага серыяла пра вайну16

Рэкордная колькасць мігрантаў спрабавала патрапіць з Беларусі ў Літву1

Озі Осбарн і Black Sabbath анансавалі фінальны канцэрт2

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць