Грамадства11

Блогерка знайшла памылкі ў працоўным сшытку па беларускай мове. Чыноўнікі заявілі, што выданне не выкарыстоўваюць у школах

Відэа з памылкамі друку ў працоўным сшытку сабрала больш за сто тысяч праглядаў у тыктоку. У Мінгарвыканкаме адрэагавалі.

Памылкі друку тыктокерка знайшла ў працоўным сшытку па беларускай мове для другога класа аўтарства Алены Дамасевіч. У адным з заданняў, напрыклад, замест «гэта» было надрукавана «гэты», а замест «пачынаецца» — «пачыныецца».

@capitoshka_007 #беларусь #образование #белорусскийязык #беларускаямова ♬ оригинальный звук - CAPITOSHKA

Відэа распаўсюдзілася па многіх пабліках, у выніку на яго вырашылі адрэагаваць чыноўнікі. У камітэце адукацыі Мінгарвыканкама заявілі, што ў кадры — працоўны сшытак на друкаванай аснове, які не з'яўляецца абавязковым для выкарыстання вучнямі, пішуць «Менск-Навіны».

На сшытку няма грыфа Міністэрства адукацыі. Гэта значыць, што ведамства не дапускала гэтае выданне да выкарыстання на ўроках.

«Настаўнік не мае права патрабаваць набыцця працоўных сшыткаў на друкаванай аснове. Што тычыцца дапаможніка для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Беларуская мова, 2-і клас, Купалінка», то ён не адпавядае патрабаванням Міністэрства адукацыі і не выкарыстоўваецца ў сталічных школах і гімназіях пры арганізацыі адукацыйнага працэсу», — адзначылі ў камітэце.

Чыноўнікі паабяцалі правесці праверку і выключыць з продажу сшытка з адрукоўкамі і памылкамі.

Каментары1

  • Мх
    05.02.2025
    Затое блогерка карыстаецца расейскай мовай. А мова - гэта свядомасць і самаідэнтэфікацыя.

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі32

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах21

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

У Мінску запрацаваў першы паштамат СДЭК3

У Бабруйску здаюць элітную кватэру, дзе ўнітаз знаходзіцца на кухні — кажуць, рамантычна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі32

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць