У Мёрах за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць загадчыцу сектара Беларусбанка
У Мёрах 5 лютага за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць Алу Катлярэнку, якая працуе загадчыцай сектара ў мясцовым аддзяленні Беларусбанка, піша «Віцебская вясна».
Разбіраць адміністрацыйную справу жанчыны паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП прызначаная суддзя Ірына Яскевіч.
Па гэтым самым артыкуле 7 лютага ў судзе Мёрскага раёна суддзя Вераніка Кісляк будзе судзіць яшчэ адну жыхарку — Алену Слуцкую.
Старонкі Аллы і Алены ў сацыяльных сетках ужо закрытыя.
Каментары