Грамадства

Ураджэнца Херсона пачынаюць судзіць трэці раз

Сяргей Белы родам з украінскага Херсона, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі. Мае двух непаўналетніх дзяцей.

Сяргея Белага затрымалі ў лютым 2023 года. На «пакаяльным» відэа ён казаў, што пакідаў каментары ў тэлеграме і «прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце план «Перамога». У першы раз яго асудзілі ў кастрычніку 2023 года за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), піша «Вясна».

Наступны суд над Сяргеем адбыўся 27 верасня 2024 года ў Мінгарсудзе. Яго абвінавацілі па 4 артыкулах — «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч. Вынік суда невядомы.

4 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска пачынаецца разгляд ужо трэцяй справы супраць Сяргея. Гэтым разам паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Працэс будзе весці суддзя Жанна Хвайніцкая.

Каментары

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму2

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Мінскага раёна павялічыла вусны 70 кліенткам. Аказалася, у яе не было ліцэнзіі3

Маладую выкладчыцу англійскай мовы судзяць за палітыку. Пагражае да 12 гадоў17

У Іспаніі пачалі судзіць экс-прэзідэнта футбольнай федэрацыі, які пацалаваў у вусны футбалістку, чым выклікаў гучны скандал5

Стала вядома, колькі будзе каштаваць базавы тэлефонны тарыф5

З беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце ва Украіне, развіталіся ў Кіеве6

СК заявіў, што на беларуска-польскай мяжы пашкодзілі беларускі дзяржаўны герб1

У Лонданскім заапарку нарадзіліся 33 рэдкія жабяняткі — іх вынасілі таты2

Гэтыя джынсы будуць сёлета самымі моднымі11

Літоўскі завод, што належыць беларусу, нелегальна прадаваў лазеры Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму2

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць