Віктар Вараб'ёў — ураджэнец Расіі, але меў беларускае грамадзянства.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/-iu17vs-lmu-ttm6v.jpg.webp)
29-гадовы супрацоўнік мытні Віктар Вараб'ёў абвінавачваецца па пяці палітычных артыкулах:
- здрада дзяржаве (частка 1 артыкула 356 КК)
- перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў (частка 1 артыкула 426 КК)
- садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (частка 1 артыкула 361-4 КК)
- удзел у экстрэмісцкім фармаванні (частка 3 артыкула 361-1 КК)
- грубае парушэнне грамадскага парадку (частка 1 артыкула 342 КК).
Як паведамілі «Нашай Ніве» ў праекце Digital Intelligence Team, Віктар Вараб'ёў — ураджэнец Расіі, але мае беларускае грамадзянства. Ён працаваў на Мінскай цэнтральнай мытні.
Пасля школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Мікра– і нанаэлектронныя тэхналогіі і сістэмы».
«Вясна» даведалася, што ў 2014 годзе Вараб'ёў быў абвешчаны зніклым без звестак.
А «Медыязона» звярнула ўвагу на яго старонку ў сетцы Linkedin. Там пазначана, што з 2018 года Віктар працаваў старшым інжынерам па камунікацыях у мытні.
14 лютага 2025 года Вараб'ёва пачынаюць судзіць у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. Па артыкуле за здраду дзяржаве яму пагражае да 15 гадоў зняволення, агулам жа — да 20 гадоў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/replicate-prediction-wjajzgdrksrgc0cmsfytb32gw011-17qjg.jpg.webp)
Каментары