У Мінску каля станцыі метро «Спартыўная» прарвала трубу квартальных цеплавых сетак, паведамляе «Мінскэнерга». Адбыўся выкід гарачай вады на паверхню.
У сувязі з аварыяй магчымыя перабоі цеплазабеспячэння па наступных адрасах:
- вуліца Еўфрасінні Полацкай, д. 1, 5;
- вуліца Прытыцкага, д. 39, 41, 43, 45, 47, 49, 51, 59, 65 к. 2;
- вуліца Бельскага, д. 24, 26;
- вуліца Адоеўскага, д. 70;
- царква Еўфрасінні Полацкай.
Для ліквідацыі парушэння задзейнічаны дзве брыгады аварыйна-аднаўленчай службы філіялаў «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга».
Каментары