У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха
Трагедыя адбылася, калі хлопчык знаходзіўся дома з маці.
Маці на кароткі час выйшла ў суседні пакой, дзіця ўзабралася на крэсла, што стаяла каля акна, залезла на падаконнік, адкрыла акно і выпала, не ўтрымаўшыся.
Маладыя бацькі не знаходзіліся ў полі зроку інспекцыі па справах непаўналетніх, сям'я была нармальнай.
Старэйшае дзіця ў момант трагедыі было ў дзіцячым садку. Бацька знаходзіўся на працы.
Каментары