У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў
10 лютага заканчваецца набор навучэнцаў на адукацыйную праграму «Журфак па суботах» у Вільні і Варшаве, якая закліканая рыхтаваць кадры для незалежных медыяў.
Адукацыйны праект будзе праходзіць цалкам афлайн па адзінай адукацыйнай праграме (у залежнасці ад краіны, у якой жыве ўдзельніца ці ўдзельнік).
Трэнеры курса — практыкуючыя рэдактары і журналісты вядомых беларускіх незалежных медыяў: «Наша Ніва», «Зялёны партал», Hrodna.life, «Салідарнасць», Palatno.
Навучанне будзе весціся па чатырох трэках: практычныя навыкі журналіста, адаптацыя ў ньюсруме, запаўненне «белых плям» па кантэксце (веданне эканомікі, палітыкі, гісторыі і г. д.), адаптацыя да працы журналіста ў беларускіх рэаліях.
На працягу ўсяго навучальнага працэсу студэнтам давядзецца асвойваць мультымедыйныя навыкі.
Навучанне будзе праходзіць па адзінай праграме ў Варшаве і Вільні ў тры этапы:
- Асновы журналістыкі (для пачаткоўцаў) — сакавік — травень 2025 года.
- Павышэнне кваліфікацыі (для дзейных журналістаў) — кастрычнік — снежань 2025 года.
- Спецыялізацыя (для паглыбленага вывучэння) — люты — красавік 2026 года.
На кожны этап будзе праводзіцца асобны набор.
Першы модуль, на які зараз ідзе набор, будуецца вакол навыкаў і рэдакцыйных працэсаў: вывучэнне патрэбаў аўдыторыі (дзеля якой і працуюць журналісты), праца з навінамі, асноўныя журналісцкія стандарты ў навінах, эвалюцыя навін, падрыхтоўка і правядзенне інтэрв’ю, праца ў выгнанні.
Заняткі будуць праходзіць па суботах, 10 тыдняў запар.
У Вільні навучанне пройдзе з 1 сакавіка па 24 траўня 2025 года.
У Варшаве — з 15 сакавіка па 31 траўня 2025 года.
Калі вы знаходзіцеся ў Літве, запоўніце заяўку тут.
Калі вы жывяце ў Польшчы, запоўніце заяўку тут.
«Лепей з голаду здохну». Каверын і «Обычное утро» засталіся без грошай, але ён рады спыненню амерыканскага фінансавання. Вось чаму
Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка
«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА
Каментары
...
ЯНКА, гэта ваш шанец )
...
якое цікавае слова )