Грамадства

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Са Злучаных Штатаў збіраюцца дэпартаваць 323 беларусаў, уключаных у чорны спіс Іміграцыйнай і мытнай паліцыі. «Наша Ніва» запыталася ў адваката, спецыяліста па міжнародным прававым супрацоўніцтве па крымінальных справах Алеся Міхалевіча, адкуль узялася гэта фіксаваная колькасць людзей і куды іх могуць адправіць.

Алесь Міхалевіч. Фота: асабісты архіў

Беларусы ў гэтым спісе — гэта людзі, па якіх міграцыйныя органы ўжо прынялі прававыя рашэнні аб дэпартацыі, кажа Алесь Міхалевіч. «Калі чалавек нелегал і яго не злавілі, ніхто дэпартаваць не будзе», — тлумачыць ён.

Гэтыя 323 беларусы могуць знаходзіцца як у дэпартацыйным цэнтры, так і дома — у залежнасці ад таго, на якой стадыі яны знаходзяцца, што выконвалі і як сябе паводзілі. 

«Чалавек прыехаў у краіну па візе, яна потым скончылася, ён застаўся там нелегальна або папрасіў статус уцекача, атрымаў усе адмовы. Ён больш не мае права легальна знаходзіцца. Пасля адбываецца дэпартацыя альбо добраахвотны выезд. На кожным этапе чалавеку прапаноўваецца апошняе, нават квіткі аплачваюць.

Калі на старце людзі прафукалі свае магчымасці дыскутаваць пра магчымасць выезду, пра краіну, маршрут, зусім не факт, што на фінальнай стадыі (якая цяпер) хтосьці пра гэта стане запытвацца.

З вялікай доляй верагоднасці гэтыя 323 чалавекі ішлі на прынцып, казалі, што ім няма куды ехаць, і чакалі, што з імі зробяць. Прыйшоў Трамп — і цяпер вось зробяць. Зразумела, што звычайна такія людзі любымі шляхамі хочуць застацца, бо бывала, аб’яўлялі амністыю тым, хто нелегальна знаходзіцца, і яны пасля гэтага атрымлівалі легальны статус», — расказвае Алесь Міхалевіч.

Адвакат адзначае, што высылка з ЗША выглядае вельмі падобна да высылкі сярэднеазіятаў з Расіі.

«Цэнтр забіты людзьмі з рэчамі, вакол якіх супрацоўнікі паліцыі. Нічога суперправавога там не будзе», — кажа ён. 

Выслаць чалавека разам з сям'ёй могуць у выпадку, калі яна знаходзіцца на тым жа статусе. Але па законах ЗША дзіця, народжанае там, з'яўляецца грамадзянінам краіны. 

«Раней усё вырашалася на карысць дзіця, то-бок бацькоў, — расказвае Алесь Міхалевіч. — Цяпер Трамп таксама гэта вельмі моцна абмяжоўвае».

Кожнаму з тых, каму пагражае дэпартацыя, нават пры адсутнасці пашпарта, пасольства Беларусі выдасць даведку на вяртанне. Таксама такі дакумент могуць выдаць самі Штаты. 

Хутчэй за ўсё, краіна, куды патэнцыйна могуць дэпартаваць беларусаў, — Турцыя, бо прамых рэйсаў у Беларусь няма, лічыць адвакат.

«Тыя, хто туды [у Турцыю] паедзе па дэпартацыі, не змогуць там застацца, для іх гэта будзе транзітная краіна, адтуль — у Беларусь.

Але гэта як прыклад, бо таксама будзе залежаць, адкуль прыляцелі гэтыя людзі. Для вызначэння краіны для дэпартацыі іх стануць дзяліць на нейкія катэгорыі і адпраўляць рознымі шляхамі.

Тут вельмі шмат пытанняў: як чалавек заехаў, наколькі ў яго легальны ўезд, з якой краіны і гэтак далей. Турцыя — гэта прыклад безвізавай краіны. Іх прыме Турцыя, яны маюць права туды прыехаць», — тлумачыць Алесь Міхалевіч. 

Але калі ў чалавека ёсць беларускі пашпарт, і яму будзе пастаўлена шэнгенская віза яшчэ ў ЗША, ён зможа ляцець у Еўропу. 

«Побач, дарэчы, знаходзіцца Мексіка, там вельмі лёгка будзе падацца на статус бежанца. Альбо таксама там можна будзе падацца на еўрапейскую візу», — раіць адвакат.

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць