Здарэнні22

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё

У міліцыю звярнулася 87-гадовая ахвяра махляроў. Старая жанчына паверыла ў гісторыю пра ДТЗ, вінаватай у якім нібыта аказалася яе ўнучка, паведамляе прэс-служба МУС.

Каб сваячка не панесла крымінальную адказнасць, жанчына перадала прыбыўшым кур'ерам амаль 100 тысяч рублёў.

Сышчыкі ўстанавілі асобы махляроў і пры падтрымцы супрацоўнікаў ДАІ па гарачых слядах затрымалі двух гамяльчан 19 і 20 гадоў. Яны прызналіся, што знайшлі прапанову пра крымінальны «заробак» у інтэрнэце і паспелі наведаць толькі адзін адрас.

Пасля атрымання грошай фігуранты вырашылі пакінуць усю суму сабе і перасталі адказваць на паведамленні куратара. Наяўныя яны трацілі на дарагія гаджэты, алкаголь і паездкі на таксі са шчодрымі чаявымі. Большая частка скрадзенага ў іх канфіскавана і будзе вернута пацярпелай.

Следчыя завялі крымінальную справу за махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры. Затрыманым пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

  • Улад
    07.02.2025
    87 гадовая ... Крэдыт не дадуць. Значыцца, грошы былі "у тумбачцы". Цікава, у тых старых, якія не маюць такіх грошай, ўнучкі трапляюць "ў гісторыю пра ДТЗ"? Махляры тэлефануюць пра "ДТЗ" бедным старым людзям?
  • Імя
    07.02.2025
    Адкуль у яе 100 тысяч? Нагода для расследвання

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну6

На працэсе па карніку Серафіновічу пракурор палову дня зачытваў прозвішчы забітых12

У Германіі затрымалі стажорку хуткай дапамогі, якую вінавацяць у атручванні чатырох калег1

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць