Беларусь у адрозненне ад Захаду праводзіць «дэмакратычныя, а не псеўдадэмакратычныя выбары», заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генпракурорам Андрэем Шведам.
«Мы сапраўды павінны не псеўдадэмакратычныя праводзіць выбары, як гэта ў нашых (апанентаў) на Захадзе бывае: яны нас вучаць, а самі выбары праводзяць не заўсёды дэмакратычна і не ўсюды, і наогул, напэўна, не праводзяць. Мы ж павінны гэта рабіць вельмі дэмакратычна: гэта той час, калі народ усё вырашае», — заявіў Лукашэнка.
Ён пацікавіўся ў генпракурора пра тое, ці былі нейкія заўвагі ў ведамства да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія прайшлі 26 студзеня.
«Таму вось з гэтага пункту гледжання ці былі ў нас нейкія парушэнні, ці заўважылі пракуроры нешта, над чым трэба будзе працаваць?» — спытаў ён.
«Выбары прайшлі. Дзякуй вялікі людзям за падтрымку. Вы як орган, які ахоўвае законнасць, ці былі тут істотныя парушэнні падчас выбараў, з вашага пункту гледжання? Над чым нам трэба будзе яшчэ працаваць?» — дадаў Лукашэнка.
Нагадаем, што Лукашэнку на мінулых выбарах напісалі 86,82 працэнта.
Каментары