Здарэнні22

Пераскочыў праз сядзенні і пачаў біць па твары. Мінчук учыніў сапраўдны дэбош у кінатэатры

Мужчына прыйшоў паглядзець кіно пад градусам і не зусім адэкватна адрэагаваў на заўвагу.

Познім вечарам 25-гадовы мінчук з дзяўчынай і братам вырашыў паглядзець фільм у кінатэатры Skyline на Бабруйскай. Падпіўшы, мужчына паводзіў сябе вельмі шумна, адзін з наведвальнікаў зрабіў яму заўвагу.

Завязалася спачатку слоўная перапалка. Абурыўшыся на дрэнныя паводзіны свайго хлопца, дзяўчына пайшла з залы. Мінчанін жа застаўся, толькі замест прагляду кіно ён працягваў сварыцца з чалавекам, які зрабіў яму заўвагу — ён увесь час паварочваўся ў бок мужчыны і прапаноўваў яму «разабрацца», пішуць «Мінск-Навіны».

Адміністратары ў выніку запатрабавалі, каб скандаліст пакінуў залу, і паабяцалі выклікаць міліцыю. Мужчына накіраваўся да выхаду, кінуўшы пры гэтым пластыкавую бутэльку з-пад напою ў свайго «крыўдзіцеля». Пасля ён пераскочыў праз сядзенні і, выказваючы розныя пагрозы, двойчы ўдарыў мужчыну кулаком па твары, хапаў яго за адзенне, парваў фліску.

Пацярпелы спрабаваў закрыцца рукамі ад удараў і ў выніку атрымаў пералом шыйкі пясцевай косці правай кісці са зрушэннем. Яму прыйшлося перанесці чатыры аперацыі.

На дэбашыра завялі крымінальную справу аб злосным хуліганстве. Віну ён прызнаў часткова, перад пацярпелым выбачыўся і кампенсаваў яму кошт сапсаванай фліскі. Суд прызначыў мінчаніну два гады «хіміі» з накіраваннем, ён таксама павінен выплаціць 8 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Каментары2

  • Лейцар коркавы
    05.02.2025
    А чаму не пасадзілі? Так ён хоць нейкія грошы выплаціць, А што ён з-за кратаў зробіць, нічога - так адказваюць прадстаўнікі ўлады. Але калі напісаў нешта аб дырэктары саўгаса, пох, і з-за кратаў усё выцягнуць.
  • Саугасник
    05.02.2025
    Лейцар коркавы, Какая страна, такой и директор. Как проживший почти всю жизнь в Минске, могу с уверенностью сказать, что председатель колхоза для таких саугасникау и пролетариев - идеальный вариант.

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі6

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Швед назваў, колькі палітвязняў атрымалі ад яго камісіі адмовы ў памілаванні4

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці6

Зяленскі: Калі не бераце нас у НАТА, то дайце ядзерную зброю8

Трамп выходзіць са структур ААН і пагражае Ірану ды палесцінцам33

Пашпарты Новай Беларусі выдаваць не будуць, пакуль не праясніцца іх статус21

Стваральніка Праграмы Каліноўскага ў Варшаве ніхто не біў — ён сам зваліўся з лесвіцы1

На ўкраінскай Ровеншчыне мясцовыя жыхары блакавалі КПП на мяжы з Беларуссю7

Замест Расіі вайсковыя базы ў Сірыі можа размясціць Турцыя6

Падчас страляніны ў шведскім Эрэбру загінулі «каля 10 чалавек»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі6

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць