Восенню на тэрыторыі садовых таварыстваў Баранавіцкага раёна прайшла серыя крадзяжоў. Заяўнікі ў міліцыю тлумачылі, што падчас наведвання лецішчаў заўважалі парушэнне парадку, адсутнасць прадукта ня і асабістых рэчаў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/1eruyfvuykevgrugerger-g1vwa.jpg.webp)
Цікава, што ў большасці выпадкаў у ходзе агляду месцаў злачынства ў якасці рэчавых доказаў была лыжка, якой, відаць, карыстаўся зламыснік падчас ужывання ежы. Для даследавання аб'екты былі накіраваны экспертам-генетыкам. Спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз удалося выявіць генатып асобы.
Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў быў затрыманы 43-гадовы жыхар Слоніма, у якога для правядзення параўнальнага даследавання былі ўзятыя біялагічныя ўзоры.
Пры правядзенні генетычнай экспертызы ўстаноўлена супадзенне з генетычнымі характарыстыкамі, атрыманы́мі раней падчас даследавання аб'ектаў, якія былі ўзятыяпадчас агляду месцаў злачынстваў.
Вынікі экспертных даследаванняў дазволілі аб'яднаць 9 эпізодаў крадзяжоў, учыненых на тэрыторыі Баранавіцкага раёна, у адну крымінальную справу і выставіць абвінавачанне зламысніку. Следчыя ўсталявалі датычнасць слонімца да 18 крадзяжоў (на тэрыторыі Івацэвіцкага, Баранавіцкага і Слонімскага раёнаў).
Каментары