Грамадства11

За апошнія 15 гадоў выданне кніг у Беларусі зменшылася на 40%

За гісторыю незалежнай Беларусі максімальная колькасць апублікаваных кніжных выданняў зафіксаваная ў 2008 годзе — тады было выпушчана 13,2 тыс. кніг і брашур. Пасля гэтага паказчык пачаў падаць і да сёння зменшыўся амаль напалову. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле ў часопісе «Социологический альманах», які выпускаецца Нацыянальнай акадэміяй навук, піша Thinktanks.pro.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле даных Белстата, у 2023 годзе ў краіне было выдадзена 7,8 тыс. кніг і брашур, тады як дзесяць гадоў таму, у 2013-м, іх выйшла 11,4 тыс. — на 32% больш. Калі ж лічыць ад 2008 года, то змяншэнне ў параўнанні з 2023 годам — на 41%.

Калі казаць не толькі пра кнігі, а пра друкаваную прадукцыю ўсіх тыпаў, то скарачэнне яе выпуску за апошняе дзесяцігоддзе (2013-2023 гады) склала 42%, а калі весці адлік з 2008, то выпуск абваліўся амаль напалову.

Усяго ў 2023 годзе Кніжнай палатай зарэгістравана 40,2 тыс. абавязковых экзэмпляраў друкаваных выданняў. У справаздачы Кніжнай палаты за 2023 год прадстаўлены змястоўны склад выданняў, з якіх 20% склалі кнігі і брашуры, каля 50% — нумары газет, 11,5% — часопісы і бюлетэні, і каля 17% — ведамасныя і ліставыя выданні.

Узмацненне строгасці ва ўмовах працы выдавецтваў пачаліся яшчэ ў 2002 годзе. Тады былі адмененыя падатковыя паслабленні для выдавецкага сектара, пасля чаго пачалося зніжэнне рэнтабельнасці выдавецтваў, а пасля скараціліся пералік літаратуры і друкаваныя наклады.

Сектар адчуваў цяжкасці ў канкурэнцыі з расійскімі выдаўцамі, што адбівалася на структуры рынку літаратуры. Да 90% кніжнага рынку Беларусі складала літаратура, імпартаваная з Расіі.

А пасля 2020 года ў Беларусі былі пазбаўленыя ліцэнзіі і закрытыя многія прыватныя кніжныя выдавецтвы.

Каментары1

  • Юзiк
    05.02.2025
    Навошта яны ўвогуле патрэбны ў сучасным свеце? Лепей больш туалетнай паперы зрабiць, нашмат больш карысцi будзе...

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць