«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху
Прэс-служба Міністэрства замежных спраў вырашыла пракаментаваць законапраект аб забароне грамадзянам Беларусі і Расіі купляць нерухомасць у Латвіі.
Напярэдадні дэпутаты латвійскага Сейма падтрымалі разгляд законапраекта, які забараняе грамадзянам Беларусі і Расіі, а таксама юрыдычным асобам з гэтых краін, купляць нерухомасць у Латвіі.
Гэты законапраект вырашылі пракаментаваць у беларускім МЗС. Канал «Глас МИДа», звязаны з прэс-службай ведамства, правёў гістарычную паралель са становішчам яўрэяў у нацысцкай Германіі.
«Неарыгінальна. У XX стагоддзі ў Еўропе ўжо быў вопыт забароны людзям па нацыянальнай прыкмеце валодаць нерухомасцю, а яшчэ наведваць універсітэты, тэатры і кінатэатры, грамадскія паркі, лазні і басейны, купляць газеты, ездзіць у грамадскім транспарце. Вельмі шырокі спіс. Мы добра памятаем, чым усё гэта скончылася.
Ці ўсведамляюць латвійскія палітыкі, на які шлях яны штурхаюць сваю краіну? Ці згодныя разважныя жыхары Латвіі з гэтым выбарам?» — гаворыцца ў паведамленні.
МЗС прапанаваў беларусам вяртацца на радзіму і купляць кватэры там.
Варта адзначыць, што гістарычная паралель, праведзеная МЗС — маніпуляцыйная, паколькі ў нацысцкай Германіі, на якую лукашэнкаўскія чыноўнікі намякаюць, абмежаванні былі накіраваныя не супраць іншаземцаў, а перадусім супраць паўнавартасных грамадзян Германіі яўрэйскага паходжання. Абмежаванні ж, якія збіраецца ўвесці Латвія, робяцца не паводле этнічнай прыналежнасці, а паводле грамадзянства.
Такія абмежаванні існуюць у многіх краінах сучаснага свету, калі па тых ці іншых прычынах мясцовыя ўлады лічаць, што набыццё нерухомасці на іхняй тэраторыі грамадзянамі іншых краін складае пагрозу нацыянальнай бяспецы.
І няма нічога дзіўнага, што пры сучаснай палітыцы пуцінскай Расіі і лукашэнкаўскай Беларусі, калі на практыцы шырока прымяняецца тактыка «гібрыднай вайны», у Латвіі і іншых падобных краінах бачаць такую патэнцыйную пагрозу з боку расійскіх і беларускіх грамадзян.
Законапраект пакуль не прыняты, яго павінен разгледзець Юрыдычны камітэт Сейма Латвіі. Закон не будзе распаўсюджвацца на грамадзян Расіі, у якіх на момант яго прыняцця будзе дзеючы пастаянны дазвол на жыхарства ў Латвіі і статус пастаяннага рэзідэнта ЕС.
Каментары
______________________
прыкмеце не згоды з тым, што краіну захапіў нейкі бязродны падшклоўскі. І у 21 стагоддзі гэта працягнулася з новай сілай. Нават не буду спіс забарон пісаць, бо вечара не хопіць напісаць гэты нашмат шырэйшы спіс. Але
Мы добра памятаем, чым усё гэта скончылася.
Ці памятаюць гэта пешкі з лукашэнкаўскага мзс? Ай, як хочуць, галоўнае, каб людзі не забываліся.