Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з Еўрасаюза. Адказваючы на пытанне карэспандэнта Бі-бі-сі пра тэрміны, ён сказаў, што гэта адбудзецца «даволі хутка».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/222-y8jcl-gykd4.jpg.webp)
«Яны не бяруць нашы аўтамабілі, яны не бяруць нашу сельскагаспадарчую прадукцыю. Яны амаль нічога не бяруць, а мы бярэм усё: мільёны аўтамабіляў, велізарная колькасць прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі», — сказаў ён журналістам, дадаўшы, што «ЗША абдзіраюць практычна ўсе краіны свету».
Гаворачы аб магчымасці ўвядзення пошлін у дачыненні да Брытаніі, Трамп заявіў: «Гэта можа адбыцца».
Аб увядзенні пошлін на імпарт з Канады, Мексікі і Кітая Трамп абвясціў у суботу. Улады гэтых краін заявілі пра гатоўнасць увесці меры ў адказ. Як раней пісала агенцтва Bloomberg, у Еўракамісіі паабяцалі жорсткі адказ у выпадку ўвядзення тарыфаў.
Каментары