Свет22

Трамп пачаў гандлёвую вайну з Канадай, Мексікай і Кітаем

ЗША ўводзяць пошліны на тавары з Канады, Кітая і Мексікі. Гэтыя краіны абяцаюць адказ. 

Дональд Трамп. Фоат: AP Photo / Evan Vucci

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб пошлінах на тавары з Канады, Кітая і Мексікі. Для КНР стаўка складзе 10%, для Мексікі — 25%, для Канады — 10% на энергарэсурсы і 25% на астатні імпарт.

Не ўдакладняецца, калі пошліны набудуць моц. Высокапастаўлены чыноўнік сказаў агенцтву AP, што больш нізкая стаўка для нафты, газу і электраэнергіі з Канады звязана з жаданнем мінімізаваць магчымае павышэнне цэн на бензін ці камунальныя паслугі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп растлумачыў рашэнне неабходнасцю барацьбы з нелегальнай іміграцыяй і наркагандлем, у прыватнасці пастаўкамі фентанілу ў ЗША.

«Мы павінны абараніць амерыканцаў, і мой абавязак як прэзідэнта — забяспечыць бяспеку ўсіх. У сваёй перадвыбарнай кампаніі я паабяцаў спыніць паток нелегальных мігрантаў і наркотыкаў, якія перасякаюць нашы межы, і амерыканцы ў пераважнай большасці прагаласавалі за гэта».

Трамп сцвярджае, што пастаўкі фентанілу з Кітая трапляюць у ЗША праз Мексіку і Канаду, паколькі гэтыя краіны не могуць належным чынам ахоўваць свае межы. Ён абвінаваціў Кітай у парушэнні абавязацельстваў па скарачэнні вытворчасці фентанілу і заявіў, што Камуністычная партыя Кітая «субсідавала і заахвочвала» кампаніі да паставак гэтага небяспечнага рэчыва ў ЗША.

Павышэнне пошлін — перадвыбарнае абяцанне Дональда Трампа. 

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо ў адказ абвясціў аб маштабных тарыфах у памеры 25%, якія закрануць амерыканскія тавары коштам 155 млрд даляраў. 

Ён сказаў, што мяжа паміж ЗША і Канадай «адна з самых надзейных і бяспечных у свеце». «Менш за 1% фентанілу, які паступае ў ЗША, паступае з Канады. Менш за 1% нелегальных мігрантаў, якія паступаюць у ЗША, паступаюць з Канады, — заявіў Трудо. — Гандлёвыя меры супраць Канады — не найлепшы спосаб сумеснай працы па выратаванні жыццяў».

Прэзідэнт Мексікі Клаўдыя Шэйнбаум паабяцала, што таксама ўвядзе ў адказ як тарыфныя, так і нетарыфныя меры для тавараў ЗША, хоць пакуль не паведаміла падрабязнасці.

Шэйнбаум таксама назвала заяву Трампа аб тым, што мексіканскі ўрад знаходзіцца ў «недапушчальным саюзе» з наркакартэлямі, паклёпам на Мексіку.

Кітай адказаў, што заява Трампа сур'ёзна парушае правілы Сусветнай гандлёвай арганізацыі. «Кітай вельмі незадаволены гэтым і рашуча выступае супраць», — заявіла Міністэрства гандлю КНР. 

Кітай падасць пазоў у СГА супраць ЗША за і прыме контрмеры для абароны сваіх правоў і інтарэсаў.

Каментары2

  • Пуцінская шасцёрка
    02.02.2025
    Нарката ідзе ў ЗША, бо... не ЗША, а Канада і Мексіка не могуць абараніць свае межы.
    Рашэнне - я абвяшчаю СВэО.
  • Чубаты гвяздабол
    02.02.2025
    Самазакаханы дзед вырашыў усіх узяць на понт? Думаю, што з Кітаем дакладна не праканае. Інвестыцыйны рынак прагназуе падвышэнне інфляцыі ў ЗША, калі Трамп сапраўды будзе рабіць тое, пра што набалабоў.

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі3

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Вырабленая вінтоўка імя Марыі Зайцавай2

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек2

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне16

Былы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў расказвае, чым цяпер займаецца52

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі3

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць