Сярод яшчэ 337 такіх асоб, напэўна, знойдуцца тыя, хто вырас або рос на тэрыторыі БССР.
Паводле чорнага спісу Іміграцыйнай і мытнай паліцыі (ICE), дэпартацыі з ЗША падлягаюць, як мінімум, 323 грамадзяніны Беларусі, заўважыў «Беларусы і рынак».
Як мінімум, бо ў спіс асобна ўваходзяць уладальнікі пашпартоў СССР. Сярод яшчэ 337 такіх асоб, напэўна, знойдуцца тыя, хто вырас або рос на тэрыторыі БССР.
Усяго ў спісе з канчатковымі пастановамі аб высылцы значацца 1 445 549 неграмадзян ЗША. Больш за ўсё з Гандураса — 261 651 чалавек. На другім месцы Гватэмала — 253 413 чалавек. Трэцяя Мексіка (252 044 чалавекі), куды ўжо накіраваны першыя самалёты з нелегаламі.
Дэпартацыі падлягаюць грамадзяне ўсіх былых рэспублік СССР. Яна пагражае 3 518 расіянам, 2 808 армянам і 1 862 украінцам.
Па астатніх краінах былога СССР колькасць нелегалаў меншая. З іншых нашых суседзяў на гістарычную радзіму могуць вярнуцца 259 грамадзян Латвіі і 125 Літвы.
Таксама дэпартацыя пагражае 2 303 уладальнікам польскіх пашпартоў.
Каментары
Хацелі крэпкага хазяйственніка, моцную руку - атрымалі.