Культура88

Як выглядае самы прыгожы камп’ютарны клас у Беларусі ФОТЫ

Інтэр'ер аднаго з вучэбных класаў каледжа ў Бабруйску адрозніваецца незвычайным афармленнем.

Дэкаратыўная панэль у камп'ютарным класе каледжа. Фота з сацсетак.

Фотаздымкі незвычайнага класа апублікавалі ў сацсетках. Цэлую сцяну камп’ютарнага класа ў Бабруйскім дзяржаўным каледжы імя А. Я. Ларына займае драўляная дэкаратыўная панэль. 

Панэль была зроблена ў 1980-я навучэнцамі тады яшчэ мастацкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №15 пад кіраўніцтвам Анатоля Концуба. Концуб, больш вядомы сваімі працамі ў кераміцы, пачаў выкладаць ва ўстанове адразу пасля сканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1971 годзе. 

Панэль аформлена разьбой, чатыры фігуры сімвалізуюць розныя віды мастацтва і рамяства. Паўкруглыя завяршэнні медальёнаў ствараюць ілюзію аркады, якая нібыта адкрывае від на знакамітыя краявіды.

Гэтыя медальёны, тры вялікія і восем малых, — галоўная адметнасць панэлі. У іх змешчаны маляваныя выявы вядомых помнікаў архітэктуры з розных частак свету.

Галоўныя медальёны адлюстроўваюць Сынкавіцкую царкву, Кіжы і Рэймскі сабор. Фота з сацсетак

Сярод галоўных медальёнаў цэнтральнае месца займае выява Кіжскага пагоста на Анежскім возеры ў Расіі, які складаецца з дзвюх цэркваў і званіцы XVIII—XIX стагоддзяў.

Справа ад яго медальён з выявай Рэймскага сабора XIII стагоддзя, вяршыняй французскай готыкі. У гэтым саборы каранаваліся амаль усе манархі Францыі. 

Злева змешчаны яшчэ адзін помнік готыкі, але ўжо беларускай — абарончая Сынкавіцкая царква, пабудаваная ў пачатку XVI стагоддзя. Праўда, гэта адзіны помнік архітэктуры Беларусі, які атрымаў месца на панэлі — палова малых медальёнаў прысвечана архітэктуры Расіі.

Палова малых медальёнаў прысвечаны архітэктуры Расіі. Фота з сацсетак.

Сярод расійскіх помнікаў тут намаляваныя царква Пакрова на Нерлі ва Уладзіміраўскай вобласці, сабор Пакрова, што на Рву (Сабор Васіля Блажэннага) і маўзалей Леніна на Краснай плошчы ў Маскве, а таксама Ісакіеўскі сабор у Ленінградзе.

З сусветных славутасцяў для панэлі ў каледжы выбраны сабор Святога Пятра ў Рыме, акропаль у Афінах, маўзалей-мячэць Тадж-Махал і Ракфелераўскі цэнтр у Нью-Ёрку.

Гэтая мастацкая панэль хоць і робіць камп'ютарны клас каледжа адрозным ад тысяч іншых, але можа як шмат якая савецкая дэкаратыўная спадчына ціха знікнуць пад націскам еўрарамонту. Відавочцы адзначаюць, што аналагічныя творы, створаныя для музеяў у каледжы, ужо бясследна зніклі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • ИИ
    30.01.2025
    а навошта зараз кампутарныя класы?
  • kisa
    30.01.2025
    Праўда, гэта адзіны помнік архітэктуры Беларусі, які атрымаў месца на панэлі
    ...
    і гэта дзіва дзіўнае... што знайшлося места беларускаму помніку сярод такой...
    ляпаты
  • Имя
    30.01.2025
    Жалко, что картинку прикрутить не могу. Думаю, многие знают мем: "Православный Чебурнет"))

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць