Заяву падрыхтавалі ўдзельнікі нефармальнай групы АБСЕ «Сябры дэмакратычнай Беларусі». Раней ЗША падтрымлівалі заявы на гэтай пляцоўцы па беларускіх праблемах, але цяпер іх у спісе тых, хто далучыўся да заявы, няма.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/belarus_eu_shlyah-tpwyo.jpg.webp)
У заяве гаворыцца, што галасаванне 26 студзеня не было свабоднымі выбарамі і не адпавядала стандартам АБСЕ.
«Ніякія выбары не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі або адпаведнымі міжнародным стандартам, калі яны праводзяцца ў атмасферы рэпрэсій, якія працягваюцца, адзначаюцца бесперапынным ціскам на грамадзянскую супольнасць, адвольнымі затрыманнямі і масавымі парушэннямі правоў чалавека, а таксама абмежаваннямі любога сапраўднага палітычнага ўдзелу і адсутнасць вартых даверу апазіцыйных кандыдатаў», — гаворыцца ў дакуменце.
Заява была прадстаўленая ад імя Балгарыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Нарвегіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Славеніі, Украіны, Харватыі, Чэхіі, Фінляндыі, Францыі, Чарнагорыі, Швецыі, Эстоніі. Да дакумента таксама далучыліся Албанія, Андора, Аўстрыя, Боснія і Герцагавіна, Ліхтэнштэйн, Мальта, Паўночная Македонія, Сан-Марына і Швейцарыя.
Каментары