Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган накіраваў віншаванне Аляксандру Лукашэнку з нагоды так званай перамогі на выбарах, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/gettyimages-1522882159-g2d34.jpg.webp)
Фота: Paul Ellis Pool / Getty Images
«Я перакананы, што існуючае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах у найбліжэйшы перыяд яшчэ больш умацуецца дзякуючы нашым сумесным намаганням. Скарыстаўшыся выпадкам, яшчэ раз выказваю вашай светласці пажаданні здароўя і шчасця, а дружалюбнаму беларускаму народу — росквіту і дабрабыту», — гаворыцца ў віншаванні.
Рэджэп Таіп Эрдаган таксама пажадаў Аляксандру Лукашэнку далейшых поспехаў на высокай пасадзе.
Каментары