Грамадства33

Сям'я, якая летам няўдала пакаталася на атракцыёне, атрымае кампенсацыю 3000 рублёў

У ліпені 2024 года сямейная пара разам з непаўналетнім сынам прыйшла пакатацца на атракцыёнах у адзін з паркаў Мінска. Заплаціўшы за квіткі, сям'я села ў кабінку атракцыёну, аднак доўга наведвальнікі не пакаталіся: зрабіўшы некалькі абаротаў, модуль рэзка апусцілася на зямлю. У выніку паломкі жанчыну і дзіця з рознымі траўмамі шпіталізавалі, паведамляе Вярхоўны суд.

Канкрэтыкі пра гэтую аварыю не падаецца, але верагодна, што гаворка ідзе пра аварыю ў парку Чалюскінцаў, пра якую паведамлялася менавіта ў ліпені мінулага года.

6 ліпеня там зламаўся атракцыён з кабінкамі ў выглядзе лебедзяў, у выніку чаго пацярпелі некалькі чалавек, якія ў той час на ім былі.

«На гэтым атракцыёне разбурылася апорная канструкцыя восі. Разбурылася канкрэтна зварное злучэнне двух элементаў. Прычыны высвятляе следства, якім займаецца Следчы камітэт», — паведаміў тады ў эфіры АНТ намеснік кіраўніка службы эксплуатацыі і рамонту атракцыёнаў прадпрыемства «Мінскзелянбуд» Аляксандр Хомчык.

Людзі, якія ў момант падзення кабінкі каталіся на атракцыёне, па словах чыноўніка, абышліся лёгкімі ўдарамі і ранкамі. Цяжка пацярпелых няма, шпіталізацыя нікому не спатрэбілася.

Тым не менш, «Рэгіянальнае таварыства абароны спажыўцоў», якое прадстаўляла інтарэсы пацярпелай сям'і, падало пазоў у дачыненні да «Мінскзелянбуда» з патрабаваннем выплаціць кожнаму кампенсацыю за маральную шкоду.

«Заслухаўшы тлумачэнні прадстаўніка грамадскага аб'яднання і пазоўніцы, прадстаўніка адказчыка, разглядзеўшы пісьмовыя доказы, суд пастанавіў спагнаць з адказчыка кампенсацыю маральнай шкоды на карысць непаўналетняга пазоўніка, у інтарэсах якога дзейнічае пазоўніца [маці хлопчыка], у памеры 1500 рублёў, пазоўніцы — у памеры 1000 рублёў, пазоўніка — у памеры 500 рублёў», — сказана ў паведамленні Вярхоўнага суда.

Паводле вызначэння суда, прычынай аварыі стала некалькі фактараў. Гэта і дэфекты, дапушчаныя пры вырабе атракцыёну ў 2006 годзе, і адсутнасць магчымасці іх выявіць, а таксама працяглая эксплуатацыя. Тэрмін службы атракцыёну ацэньваецца ў 7 гадоў, але прапрацаваў ён 18.

Каментары3

  • feafania
    31.01.2025
    А мне лукашысты ня выплацілі страхоўку, ня з першай спробы адкапаўшы дыягназ, які быў пастаўлены 10 год таму назад і больш ніколі не фігураваў, нават у даведцы аб здароўі, выдадзенай гэтай жа паліклінікай на палітычны суд, і каторы меў толькі ўскоснае дачыненьне да дыягназу, які быў пастаўлен пры выдаленьні органаў. Дыягназ зьявіўся толькі пасьля катаваньняў лукашыстамі. У першай спробе напісалі наогул ахінею. Супрацоўнікі белдзяржстраха нефармальна паведамілі, што існуюць указаньні палітычным (усім, ня толькі з крыміналкамі) страхоўкі не выплачваць.
  • Барадзед
    31.01.2025
    Не катайтесь на аттракционах в этом парке.
  • Барадзед
    31.01.2025
    Челюскинцы это кто?

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць