У Кобрынскім раёне ў канцы студзеня пайшоў бярозавы сок, паведаміў мясцовы інфармацыйны партал Kobrincity.by.
«Студзень 2025 года. У Кобрынскім раёне пайшоў бярозавы сок», — падпісалі аўтары размешчанае ў тыктоку відэа, якое за тры дні прагледзелі больш за 240 тысяч разоў.
У Беларусі спрыяльным часам збору бярозавага соку лічыцца сярэдзіна — канец сакавіка. Раней часу спецыялісты збіраць сок не раяць. Па-першае, яго мала, а па-другое, напой будзе мець непрыемны смак.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, анамальна цёплы канец студзеня мае змяніцца рэзкім лютаўскім пахаладаннем. Ужо ў гэтыя выхадныя чакаюцца дажджы і снег.
Каментары