Грамадства1313

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма

Кацярына і Ягор назвалі першынца вельмі незвычайным для нашых шырот імем — Дзьёрдзь. Аднак выбар на яго прыпаў не выпадкова, піша Blizko.by.

Доўгачаканы малы з'явіўся на свет 2 студзеня і свае першыя дакументы атрымаў у загсе Новабеліцкага раёна. Эксклюзіўнае імя адразу ж прыцягнула ўвагу — такога ў Гомелі больш няма. Бацькі кажуць, што яны вызначыліся з ім яшчэ да нараджэння і іншых варыянтаў нават не разглядалі.

Па словах бацькі хлопчыка — Ягора, наконт таго, як назваць першынца, муж і жонка асабліва не спрачаліся. Тата выбіраў імя для дзяўчынкі і спыніўся на варыянце Стэфанія, а мама — для хлопчыка. Яна прапанавала імя Дзьёрдзь.

Смелы выбар бацькоў зразумелі не ўсе. Хтосьці быў супраць такога рэдкага імя, а хтосьці ўспрыняў гэта спакойна. Аднак пару горача падтрымала сям'я, для якой імя Дзьёрдзь захоўвала дарагія сэрцу ўспаміны.

Так звалі дзеда Кацярыны, венгра па нацыянальнасці. Так што імя хлопчыку дасталася па спадчыне, кажа Ягор.

Дзьёрдзь — гэта венгерская форма папулярных у Беларусі імён Юрый, Георгій.

— Адразу пасля нараджэння ён быццам бы ведаў, чаго хоча ад жыцця. Нават медперсанал прадказаў жонцы, што ў нас расце будучы дырэктар. Не здзіўлюся, калі так і будзе. Значэнне імя нясе ў сабе задаткі сапраўднага лідара, — адзначае тата хлопчыка.

Па яго словах, характар сына праявіўся ўжо ў радзільным доме. Малы быў на здзіўленне спакойным, а яго позірк — сур'ёзным і засяроджаным.

Каментары13

  • Суповой пакетик
    31.01.2025
    Счастья маленькому Дьёрдику! И родителям тоже.
  • Мадзяр
    31.01.2025
    Дзяцей трэба вучыць каб людзьмі былі, а не дырэктарамі.
  • кацяня
    31.01.2025
    а памяншальна-ласкальныя формы як будуць ?
    ці будучага дырэктара так і будуць зваць з пялёнак - Рыгор Ягоравіч ?

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць