Суд у Германіі вынес пажыццёвы прысуд мужчыну, які забіў дзяўчынку з Украіны
Суд у нямецкім горадзе Хемніц прысудзіў 37-гадовага Андрэя П. да пажыццёвага зняволення за забойства дзевяцігадовай Валерыі — дзяўчынкі з Украіны, якая прыехала ў Германію разам з мамай пасля пачатку расійскага ўварвання. Суддзі таксама ўстанавілі асаблівы цяжар злачынства, што практычна выключае магчымасць датэрміновага вызвалення Андрэя П. пасля 15 гадоў адбыцця тэрміну, піша Bild.
Злачынства адбылося 3 чэрвеня мінулага года: падсудны высачыў дзяўчынку па дарозе ў школе і задушыў яе. Пасля гэтага ён збег з Германіі, але быў затрыманы праз 11 дзён у Празе. Пасля яго экстрадавалі назад у Германію, дзе пачаўся суд.
Раней пісалі, што Андрэй П. — ураджэнец Малдовы, які жыў у Празе.
Мужчына раней знаходзіўся ў адносінах з маці Валерыі, але за некалькі дзён да забойства жанчына рассталася з ім. Паводле версіі следства, злачынства магло быць актам помсты. Раніцай у дзень забойства ён пісаў былой каханай і патрабаваў стэлефанавацца.
Прысуд суда стаў канчатковым, абвінавачаны не стаў аспрэчваць вердыкт.
У забойстве дзевяцігадовай украінкі ў Германіі падазраюць ураджэнцаў Украіны і Малдовы
«Пара заўсёды была ветлівай». З'явіліся новыя факты пра знікненне і забойства ў Нямеччыне ўкраінскіх мамы і бабулі
Новыя падрабязнасці забойства 27-гадовай украінскай бежанкі ў Германіі: стаў вядомы трагічны лёс яе маці
Забойства 27-гадовай украінскай бежанкі ў Германіі: жудасны працяг гісторыі
Каментары
вы наверное не знаете тамошних отельных условий содержания заключенных. За 15 лет он имеет возможность получить специальность, ВО, если способен. А также пройти курсы по разной фигне типа пчеловодство, терапия с животными. В камере на одного телик, обед по расписанию, вид из окна на природу( если повезет). Работать ему уже не надо.