Не далучыўшыся да заявы краін нефармальнай групы сяброў дэмакратычнай Беларусі, місія ЗША пры АБСЕ выдала асобную заяву па апошняй выбарчай кампаніі ў Беларусі.
У заяве місіі ЗША пры АБСЕ адзначаецца, што выбары былі праведзеныя ва ўмовах
«рэпрэсіўнага асяроддзя, якое характарызуецца дзяржаўнай цэнзурай, працягам рэпрэсій супраць свабодных і незалежных СМІ і арганізацый грамадзянскай супольнасці і выключэння дэмакратычнай апазіцыі з палітычнага працэсу».
«Не стала здзіўленнем, што Аляксандр Лукашэнка абвясціў пра сваю перамогу, нягледзячы на працэс, які прайшоў са мноствам парушэнняў і ў якім у яго не было рэальнай канкурэнцыі. Ягоны рэжым працягвае затрымліваць і змяшаць у турму тых, хто адважваецца выказваць меркаванне, адрознае ад ухваленага наратыву. Паводле ацэнак, цяпер за кратамі знаходзяцца каля 1250 палітычных зняволеных, нягледзячы на нядаўняе вызваленне некалькіх дзясяткаў чалавек», — гаворыцца ў заяве, датаванай 30 студзеня.
Пры гэтым амерыканская місія нагадвае ўладам Беларусі «пра важнасць прынцыпаў і абавязацельстваў АБСЕ, якія яна, як і ўсе дзяржавы-ўдзельніцы, узяла на сябе, уключаючы захаванне правоў чалавека і асноўных свабод кожнага».
Каментары