Грамадства

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

Навіны пра палітзняволеную гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову даведаўся праваабаронца Леанід Судаленка. Ён паразмаўляў з былой зняволенай Марынай (імя змененае), якая нядаўна вызвалілася з гомельскай жаночай калоніі №4, пра ўмовы ўтрымання. Частку размовы, прысвечаную Шчыраковай, праваабаронца апублікаваў на сваёй старонцы Facebook, піша БАЖ.

«Ларысу адразу з каранціну паднялі ў атрад №17, які называўся «швейкай». Гэта значыць, увесь атрад працуе ў дзве змены якраз па пашыву зімовых куртак светла-плямістага колеру для ўнутраных войскаў. Іншымі словамі, увесь абслуговы персанал беларускіх турмаў, СІЗА ды калоній абшываецца зняволенымі жанчынамі».

Паводле слоў Марыны, палітычных на добра аплатны працэс, дзе можна зарабіць да 80—100 рублёў у месяц, там не паставяць. Якраз Ларыса працавала на нязначным працэсе, на якім валтузні шмат, а грошай практычна зарабіць немагчыма. Так і праходзіць там жыццё зняволеных жанчын — тыдзень першая змена, тыдзень другая.

«Атрад №17 люта «чырвоны», дзе звычайныя зняволеныя без сарамлівасці працуюць на операў, за пачак цыгарэт гатовы выканаць любое заданне або ўчыніць па іх замове супраць палітычных правакацыю. Палітычных у атрадах недзе 7—8, яны заўсёды абавязаны ісці з атрадам у першых шарэнгах.

Ларыса вельмі таварыская, размаўляе і ўступае ў камунікацыю з усімі, хоць я яе неаднаразова папярэджвала аб наступствах такіх зносін. Але яна мне адказвала, што атрымлівае ад такіх зносін цікавасць і задавальненне, відаць, адбіваецца яе журналісцкае мінулае.

Вядома, што ў Ларысы было спатканне з блізкімі, але потым ёй дакладна кінулі два рапарты і, зразумела, спатканне наўрад ці яна больш атрымае. Яшчэ пры мне яе перавялі ў 9‑ты атрад, другая змена, тая ж «швейка», на якой больш за 20 рублёў на месяц не напрацаваць.

Сядзіць Ларыса, як там кажуць, «роўна», заўсёды з усмешкай. Віны сваёй не прызнае, заявы на «памілуху», наколькі мне вядома, не пісала, жыве надзеяй, што вось-вось усе палітычныя паедуць дахаты! Тэрмін у яе па тамтэйшых мерках не вялікі, 3,5 гады, а калі адабраць залічаны дзень за паўтара ў СІЗА, дзесьці праз год яна павінна вызваляцца па заканчэнні тэрміну».

Каментары

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць