Грамадства88

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Беларускага палітыка і палітвязня Мікалая Статкевіча намінаваў на Нобелеўскую прэмію міру літоўскі палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента Пятрас Аўштравічус.

«Дэпутат Еўрапейскага парламента Пятрас Аўштравічус зарэгістраваў лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча кандыдатам на прысваенне Нобелеўскай прэміі міру. Шалёная праца ў аўральным парадку па зборы матэрыялаў была праведзена камандай «Народнай Грамады». І мы паспелі да заканчэння тэрміну прыёму заявак», — напісалі паплечнікі палітвязня.

Лідар «Народнай грамады» Мікалай Статкевіч асуджаны да 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму нібыта за «арганізацыю масавых беспарадкаў».

Ён адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі. Амаль два гады яго трымаюць у рэжыме інкамунікада — без сувязі з роднымі і знешнім светам.

У 2022 годзе лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру быў прызнаны беларускі праваабаронца і таксама палітвязень Алесь Бяляцкі. 3 сакавіка 2023 года суд прызначыў яму 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Каментары8

  • :/
    30.01.2025
    Беларусь тады будзе антылідарам па колькасці палітвязняў-Нобелеўскіх лаўрэатаў ?
  • Алесь.
    30.01.2025
    Годная заява літоўскага палітыка. Вельмі добра, што вылучылі.
    Толькі дзе і ў якім стане сам Мікола Статкевіч? Ужо ж больш года, як Наталля Радзіна публічна патрабавала яго паказаць. Рэжым адказаў маўчаннем. Дарэчы, магчыма, што і саму схему, калі ўзнікла "інкуманікада", то прыдумалі, каб замаўчаць Статкевіча.
  • НН
    30.01.2025
    Рэд. Настройваем, усё будзе так, як раней

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць