Беларускую станцыю радыёэлектроннай барацьбы з БПЛА «Гроза-C» знайшлі ў Судане. Яе выкарыстоўвалі паўстанцы з групоўкі «Сілы хуткага рэагавання» (Rapid Support Forces, RSF), піша Reform.news.
RSF — ваенізаваная арганізацыя, створаная ў 2013 годзе на базе праўрадавага апалчэння. Да 2023 года яна падпарадкоўвалася ўраду Судана, але ў красавіку 2023 года ўступіла ў канфлікт з дзяржаўнымі ўзброенымі сіламі.
СМІ пісалі, што групу падтрымлівае зброяй ПВК «Вагнер», хоць колішні ян ўладальнік Яўген Прыгожын заяўляў, што ПВК нібыта не ўдзельнічае ў канфлікце ў Судане.
Узброеныя сілы Судана (ВСС) выявілі станцыю, калі захапілі буйную базу RSF на поўнач ад Хартума, паведамляе military.africa.
27 студзеня ў сацсетках з'явіліся фота і відэа знішчанай станцыі РЭБ, якую ідэнтыфікавалі як «Гроза-C» вытворчасці ААТ «КБ Радар». Паведамляецца, што ў яе трапіў дрон падчас баёў недалёка ад НПЗ «Аль-Джылі».
«Гроза-C» распрацаваная ў 2016 года. Яна выкарыстоўваецца для выяўлення і перахопу БПЛА шляхам фарміравання перашкод навігацыйнага абсталявання. Далёкасць дзеяння — да 40 км.
Каментары