Грамадства88

У Беларусі распрацоўваюць закон аб штучным інтэлекце

У Беларусі стартавала распрацоўка праекта мадэльнага закона аб штучным інтэлекце для краін СНД. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пленарным пасяджэнні форуму «Digital Almaty 2025: Індустрыя 4.0: тэхналогіі для новай эры» у Казахстане.

Раман Галоўчанка

Па словах Галоўчанкі, законапраект сабраліся прадставіць ужо ў гэтым годзе. Яго асноўная мэта — уніфікацыя заканадаўстваў краін, якія ўваходзяць у СНД, у сферы ШІ. Дакумент таксама можа стаць асновай для выпрацоўкі агульных падыходаў да развіцця штучнага інтэлекту на ўзроўні Еўразійскага эканамічнага саюза.

Галоўчанка адзначыў, што інтэграцыйныя механізмы ЕАЭС даюць выдатную магчымасць для сумеснага збору даных, неабходных для навучання ШІ-рашэнняў.

«Паасобку сабраць неабходныя масівы даных для навучання ўласным рашэнням на нацыянальным узроўні будзе складана. Але нашы інтэграцыйныя механізмы даюць выдатную магчымасць выконваць гэтую задачу разам», — паведаміў ён.

Каментары8

  • Пункт номер раз
    31.01.2025
    Должность искусственного интеллекта может занимать только ветеран силовых ведомств.
  • Чатбот
    31.01.2025
    На чём ЕАЭСеые нейросети будут работать? Аналоговнетные процессоры "Байкал"?
  • I
    31.01.2025
    Дай ,угадаю: Забараніць!

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць