Беларускі добраахвотнік пракаментаваў сваё фота з ахоўнікам Лукашэнкі
Вядомы беларускі добраахвотнік Андрэй (Несмяротны) Трацэўскі прыйшоў у каментарыі пад пастом у тыктоку «Нашай Нівы» і пакінуў там свой водгук пра рэзанансны здымак з ахоўнікам Аляксандра Лукашэнкі.
Андрэй (Несмяротны) Трацэўскі пакінуў свой каментарый пад пастом пра нечаканае фота двух найвядомейшых беларускіх добраахвотнікаў — яго і Ігара (Янкі) Янкова — з ахоўнікам Лукашэнкі Сяргеем Луцэйковічам.
Фота было зроблена ў 2018 годзе на Адкрытым чэмпіянаце Мінска па грэплінгу ADCC у дывізіёне «Аматары (+18)» у вагавой катэгорыі — 76 кг.
«Ого, як бывае! Калі б ведаў тады, што ён са структуры, то не спыняўся б пасля таго, як ён «пастукаў» па татамі», — напісаў Несмяротны.
Каментары