З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі
Белы дом паведаміў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер стрымаць перадвыбарчае абяцанне і з 1 лютага ўводзіць высокія мыты супраць двух найбліжэйшых сваіх суседзяў і Кітая. Гэта можа мець непрадказальныя наступствы для сусветнай эканомікі.
У адміністрацыі Дональда Трампа падкрэслілі, што ён захавае крайні тэрмін 1 лютага, усталяваны раней для ўвядзення мытаў, нягледзячы на магчымыя эканамічныя наступствы.
«Я магу пацвердзіць, што заўтра, 1 лютага, увойдзе ў дзеянне пастанова прэзідэнта Трампа, пра якую ён заявіў некалькі тыдняў таму», — заявіла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт.
Паводле яе слоў, тарыфы складуць: 25% для Мексікі і Канады, 10% для Кітая.
«Прэзідэнт выконвае дадзеныя ім абяцанні», — дадала Левіт.
Яна адмовілася падаць дадатковыя дэталі, у тым ліку ці будуць тарыфы распаўсюджвацца на імпарт нафты і ці магчымыя выключэнні для некаторых тавараў.
Прэм'ер Канады Трудо заклікаў сваіх грамадзян рыхтавацца да цяжкіх часоў праз увядзенне Трампам мытаў супраць канадскіх тавараў ужо з 1 лютага. Ён таксама прыгразіў амерыканцам «моцным і неадкладным адказам»:
«Я не буду хаваць гэта — наша нацыя можа сутыкнуцца з цяжкімі часамі ў бліжэйшыя дні і тыдні. Для нас наступіў крытычны момант. Як заявіў прэзідэнт Трамп, ён па-ранейшаму гатовы ўсталяваць тарыфы супраць Канады, магчыма, ужо з заўтрашняга дня», — заявіў Трудо.
«Мы не ведаем дакладна, як гэта можа быць, але я ведаю дзве рэчы: першае, калі Трамп вырашыць увесці якія-небудзь мыты супраць Канады, то мы гатовыя даць адказ — змястоўны, моцны, але разумны неадкладны адказ. Мы гэтага не хочам, але калі ён зробіць крок наперад, мы таксама будзем дзейнічаць. Мы гатовыя да любога сцэнару», — дадаў канадскі прэм'ер.
«Лепей з голаду здохну». Каверын і «Обычное утро» засталіся без грошай, але ён рады спыненню амерыканскага фінансавання. Вось чаму
Трамп пагражае краінам БРІКС 100-працэнтнымі пошлінамі
Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі
Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль
Каментары