Няшчасце здарылася ў вёсцы Палонка.
Вяскоўка падчас прагулкі побач з адным з дамоў знайшла цела невядомай. На месца здарэння выехала следчая група са спецыялістамі Баранавіцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
На целе памерлай жанчыны былі цялесныя пашкоджанні, верагодна ад укусаў жывёл. Дакументаў пры ёй не знойдзена.
Эксперты правялі дактыласкапіраванне памерлай жанчыны, што было складана з-за высыхання скуры і дэфармацыі папілярных узораў. Па выніках праверкі адбітка пальца рукі было ўстаноўлена супадзенне з адбіткамі мясцовай жыхаркі з Баранавічаў, 1991 года нараджэння, якая раней знаходзілася ў полі зроку праваахоўных органаў.
Крымінальны аспект смерці адсутнічае.
Каментары