Грамадства6060

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Дар'я Астапенка ў студзені 2023 года была затрымана Агенцтвам унутранай бяспекі Польшчы па абвінавачанні ў шпіянажы на карысць Беларусі. Як паведамляюць польскія СМІ, першым яе пажаданнем пасля арышту быў вібратар.

Дар'я Астапенка. Фота профіля на OnlyFans

З падрабязнасцямі шпіёнскай дзейнасці былой актывісткі кампаніі «Гавары праўду» і OnlyFans-мадэлі знаёміць польскае выданне Gazeta.pl. Журналісты абапіраюцца па паказанні самой жанчыны.

Нагадаем, што на момант затрымання жанчыне было 37 гадоў. Родам яна з Баранавічаў. Па спецыяльнасці яна ветэрынар. Падчас выбарчай кампаніі 2020-га года Дар'я ўвайшла ў ініцыятыўную групу лідара кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева.

Вярбоўка

Як піша выданне, на допыце ў польскай пракуратуры Дар'я прызналася, што была завербаваная яшчэ ў ліпені 2020 года. Яна сцвярджае, што стаяла на праспекце з плакатам у падтрымку Дзмітрыева. У нейкі момант да яе падышоў малады чалавек, яны разгаварыліся. У выніку мужчына дапамог Дар'і данесці плакат да яе дома. Высветлілася, што ў абаіх ёсць сабакі. І на наступны дзень яны разам іх выгулялі.

На допыце Дар'я сцвярджала, што адразу зразумела, што хлопец, які да яе прычапіўся, з'яўляецца супрацоўнікам спецслужбаў.

«Яны апранаюцца і стрыгуцца тыпова аднолькава. Ён прадставіўся Мікалаем і пацвердзіў, што з'яўляецца афіцэрам Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Я не называла яму ніякіх імёнаў — яны ведалі ўсіх актывістаў лепш за мяне. Я падпісала дакумент аб супрацоўніцтве і выбрала сабе псеўданім — Эла. Мікалай папярэдзіў, што, калі я захачу сысці, мяне «спаляць».

Дар’я Астапенка на з’ездзе «Гавары праўду» ў Мінску 19 верасня 2020 года. Фота: «Гавары праўду»

Першае заданне, якое мне даручылі, — здабыць як мага больш інфармацыі пра асяроддзе Святланы Ціханоўскай. Я праігнаравала загад, бо была ўпэўненая, што ён мяне не знойдзе, калі я пераеду з Мінска ў родныя Баранавічы», — цытуе выданне паказанні жанчыны.

Але Мікалай знайшоў яе і ў Баранавічах. Падчас аднаго з мітынгаў ужо пасля выбараў, на якім Дар'я трымала плакат са здымкамі збітых беларусаў, мужчына падышоў да яе і зрабіў прапанову, ад якой яна не магла адмовіцца: калі яна не хоча трапіць за краты, то ім трэба стаць сябрамі.

У верасні 2023 года Дар'я атрымала ад Мікалая пашпарт з аформленай візай і $900.

Перад ад'ездам жанчына дала інтэрв'ю выданню Intex-press, у якім прызналася, што зарабляла ў якасці мадэлі OnlyFans. У Беларусі за здымкі ў порна можна атрымаць крымінальную справу. Нават публікацыя такіх фота і відэа можа стаць падставай для рэпрэсій. Таму, як тлумачаць польскія журналісты сваёй аўдыторыі, Дар'я магла быць вельмі ўразлівая для вярбоўкі.

Дар'я Астапенка. Фота, апублікаванае ў выданні Intex-press

Дзейнасць у Польшчы

21 верасня 2023 года Дар'я прыбыла на Цэнтральны вакзал Варшавы. Замест Валерыя С., які быў вымушаны тэрмінова з'ехаць па справах, яе сустракае 40-гадовы Віталь Л., знаёмы з часоў апазіцыйнай дзейнасці на Беларусі. Ён прапануе жанчыне пасяліцца ў Лодзі, дзе жыве беларуская дыяспара, і нават адразу прапануе вакансію ў клінінгавай кампаніі.

Аднак Дар'я кажа, што хацела б весці медыцынскія курсы ў адной з беларускіх арганізацый, якая займаецца вайсковай дзейнасцю ў эміграцыі. Віталь перадае ёй кантакты Паўла С., прадстаўніка арганізацыі «Паспалітае рушэнне», але пры гэтым у яго ўзнікаюць сумневы наконт сапраўднасці яе намераў. На наступны дзень Віталь канфідэнцыйна звяртаецца да Паўла і раіць праверыць Дар'ю на паліграфе. Паводле яго слоў, яна можа быць ненадзейнай.

Але праверка не была праведзена, паколькі жанчына па парадзе свайго куратара паведаміла калегам-апазіцыянерам, што прымае лекі ад дэпрэсіі і яны абавязкова паўплываюць на вынікі тэсту.

Дар'і спрабуюць давяраць і аказваюць падтрымку. Ёю апякуюцца, пазычаюць грошы, шукаюць новае жыллё, калі першае яе не задавальняе. Некалькі разоў дапамагаюць уладкавацца на працу, якую яна кожны раз хутка кідае. Гэта забірае час і сілы ў людзей, бо Дар'я капрызнічае, паказвае свой характар і часта плача.

Аднак у адносінах з куратарам яна вельмі дысцыплінаваная. Яны дамаўляюцца, што калі падчас іх перапіскі праз месенджар паблізу з’явіцца нехта старонні, то яна напіша па-руску «как дела?» і дадасць знак дужкі.

Дар'я рэгулярна накіроўвае Мікалаю справаздачы аб кантактах з актывістамі беларускай дыяспары. Яна перадае інфармацыю пра тых, хто дапамагае ўзброеным сілам Украіны. Куратар завальвае агентку новымі заданнямі і абяцае, што пасля вяртання ў Беларусь яна атрымае добрую працу з высокім заробкам, і спецслужбы больш не будуць яе турбаваць.

Па інструкцыях куратара Дар'я правакуе сваіх калег на раскрыццё арганізацыйных заданняў. На сустрэчах яна п'е алкаголь у празмернай колькасці і правакацыйна заклікае да сілавых дзеянняў супраць уладаў Беларусі.

Менш чым праз два месяцы такой дзейнасці (за гэты час ёй перавялі прыкладна $3500) Дар'я просіць свайго куратара дазволіць ёй вярнуцца ў Мінск. Яна больш не хоча быць шпіёнкай за мяжой, адчувае нарастаючую атмасферу падазрэнняў вакол сябе і скардзіцца, што калегі ёй ужо не давяраюць. У адказ Мікалай заяўляе, што цэнтр чакае ад яе выканання толькі аднаго апошняга задання: увайсці ў шэрагі нефармальнай ваенізаванай арганізацыі «Беларуская харугва».

Прызнанне

Дар'я запаўняе анкету для далучэння да гэтай групы, але катэгарычна адмаўляецца прайсці праверку на дэтэктары хлусні. Выконваючы загад Мікалая, яна спрабуе спакусіць Паўла С. і просіцца пажыць у яго тыдзень пад выглядам пошуку новага жытла. Павел адхіляе яе падкаты.

У лістападзе 2023 года жанчына запрашае беларускіх апазіцыянераў у сваю здымную кватэру ў Лодзі. На пачатку сустрэчы яна заяўляе, што мае вельмі важнае паведамленне і просіць усіх здаць тэлефоны, каб ніхто не мог падслухаць размову. Затым на кухні, моцна п'яная (з бутэлькай у руках), прызнаецца, што з’яўляецца агенткай КДБ.

Яна тлумачыць, што пагадзілася супрацоўнічаць пад пагрозай турмы, але цяпер хоча падмануць куратараў і просіць апазіцыянераў даць ёй ілжывую інфармацыю. Павел С. паведамляе пра гэта польскім спецслужбам.

У выніку 9 студзеня 2023 года жанчына была затрымана ў Лодзі. Пазней яна прызналася, што падслухоўвальныя прыстасаванні ёй дапамагалі ставіць чатыры аператыўнікі, з якімі яна кантактавала часцей за ўсё праз Іnstagram і мабільную гульню Gardenscapes.

Па словах следчых, у іх склалася ўражанне, што Дар'я не разумее, наколькі важнай была інфармацыя, якую яна перадавала ў Мінск і якую актыўна выкарыстоўвала беларуская прапаганда. Для самой жанчыны найбольшай праблемай быў не яе шпіянаж, а тое, што яна пакінула ў Лодзі адзенне і вібратар. Яна настойліва патрабавала тэрмінова даставіць гэтыя рэчы ў яе камеру.

Працэс у Акруговым судзе Варшава-Прага быў вельмі кароткім. Абвінавачаная ў апошнім слове выказала шкадаванне, што так бяздумна пагадзілася на супрацоўніцтва са спецслужбамі.

«Яны прымусілі мяне. Я верыла, што калі выканаю заданне, пасля змагу жыць у спакоі з маімі любімымі жывёламі», — цытуе выданне словы Дар'і.

Жанчына прасіла аб мяккім прысудзе, бо ўжо панесла пакаранне: страціла ўсё, уключаючы свабоду і здароўе. Прысуд быў вынесены ў верасні 2024 года — год і восем месяцаў турмы.

Каментары60

  • Эюя
    28.01.2025
    Звычайная пешка. Калі б п’яная не раскрывала рот і была больш хітрая, то даслужылася бы да памочніцы Ціханоўскай. Гісторыя пра тое, як польскія спецслужбы не ў стане самастойна вылічаць гэбню. А яшчэ кажуць, што агентуры няма. Ёсць такая агентура, што гэтае дзяўчо проста ніхто ў параўнанні з імі.
  • Рабіце высноўкі
    28.01.2025
    Калі вам патрэбныя людзі - шукайце іх самі. Не ляніцеся. Гэта звычка "прсоўваць сваіх" вельмі дорага каштуе. Зразумела з кантэксту што шпіенку прасоўвалі менваіта як "сваю", як кажуць па знаемству. Прыкра. Калі людзі з вуліцы да вас не могуть увогуле дагрукаться. Дзверы зачынены.
  • шыеўеф
    28.01.2025
    а што НН не смяецца со слова агентура?

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць