У парку Чалюскінцаў на атракцыёне адарваліся тросы — пацярпелі людзі, на месцы было шмат хуткіх
Надзвычайнае здарэнне адбылося на каруселі з лебедзямі.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/1-p7jxz.jpg.webp)
У парку Чалюскінцаў у Мінску ўвечары 6 ліпеня адбылося надзвычайнае здарэнне. На адным з атракцыёнаў упалі кабінкі з людзьмі з-за абрыву трасоў.
У адміністрацыі Першамайскага раёна патлумачылі, што зламаўся механізм уздыму/апускання кабінак, пішуць «Мінск-Навіны».
«Пацярпелі не менш за чатыры чалавекі, уключаючы дзяцей. Яны дастаўленыя ў шпіталь хуткай дапамогі чатырма экіпажамі», — паведамілі ў адміністрацыі.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_07/1-ao4rg.jpg.webp)
Іншыя дадзеныя агучыў механік парку. Тры чалавекі пацярпелі, у тым ліку дзіця.
«Ва ўсіх лёгкія ўдары і драпіны. Кабінкі ўпалі з вышыні 3-4-х метраў. Адно дзіця вельмі моцна спалохалася, і яго забрала хуткая. З-за крыкаў наведвальнікі пачалі масава выклікаць хуткую дапамогу, таму было так шмат машын», — заявіў дзяжурны механік.
Мяркуючы па відэа ад відавочцаў, зламаўся дзіцячы атракцыён з лебедзямі.
Каментары
але яўна не тыя, што атрымліваюць грошы за выкарыстанне маральна і фізічна састарэлых атракцыёнаў