Падачу цяпла і электрычнасці плануюць аднавіць у найбліжэйшыя дні, а рахункі будуць аплачваць за кошт грошай Еўрасаюза.
29 студзеня «Малдовагаз» і «Тыраспальтрансгаз» падпісалі кантракт на пастаўку 3 мільёнаў кубаметраў прыроднага газу для падтрымкі функцыянальнасці газавай сістэмы левага берага Днястра.
«Пастаўкі будуць грунтавацца на падставах заявак, якія паступаюць ад ТАА «Тыраспальтрансгаз». Згодна з умовамі дамовы, гэты аб'ём прыроднага газу павінен быць вернуты да 1 сакавіка 2025 года», — паведаміў выканаўца абавязкаў дырэктара «Малдовагаза» Вадзім Чэбан.
Раней прэм'ер-міністр Малдовы Дорын Рэчан заявіў, што Еўрасаюз выдзеліць краіне 64 мільёны еўра, з якіх 20 мільёнаў накіруюць на аплату газу для непрызнанага Прыднястроўя.
Кіраўнік непрызнанага Прыднястроўя Вадзім Краснасельскі заявіў, што да канца дня на Малдаўскай ГРЭС будзе адноўленая генерацыя электраэнергіі на газе.
«У прыярытэце цяпер запуск сістэмы цеплаэнергетыкі. Неабходна падняць тэмпературу ў сетцы цэнтралізаванага цеплазабеспячэння, каб да нядзелі цяпло прыйшло ў дамы прыднястроўцаў. Заўтра плануецца запуск газазабеспячэння бытавых спажыўцоў. Веерныя адключэнні святла спыненыя», — напісаў ён у тэлеграме.
Непрызнанае прарасійскае Прыднястроўе сутыкнулася з энергетычным крызісам пасля таго, як Украіна спыніла 1 студзеня транзіт расійскага газу. Жыхары рэспублікі пасярод зімы засталіся без ацяплення і гарачай вады, былі спыненыя прамысловыя прадпрыемствы, а электрасеткі не вытрымлівалі нагрузкі.
Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі
Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы
Пастаўкі расійскага газу ў Прыднястроўе адновяцца ў хуткім часе. У якасці гуманітарнай дапамогі
У Прыднястроўі веерныя адключэнні святла і перабоі з мабільнай сувяззю
У Беларусі пачалі піяр-кампанію, крыўдную для Прыднястроўя
Каментары