У расійскім Нальчыку ветэран захопніцкай вайны ва Украіне пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку
Раніцай 30 студзеня 87-гадовая Ніна С. выйшла на прагулку. На вуліцы яе заўважыў і дагнаў 23-гадовы Рустам Н. Мужчына біў яе на працягу 20 хвілін, пакуль пенсіянерка не памерла, пасля чаго пайшоў, піша тэлеграм-канал «Осторожно, новости».
«Дома маці спытала яго, што з ім здарылася — на званкі не адказваў, усё адзенне ў крыві. Ён сказаў, што тэлефон быў выключаны, але потым зразумеў, што страціў яго. Пераапрануўся і пайшоў шукаць па тым жа маршруце, а там яго па арыенціроўцы затрымалі», — распавёў сваяк загінулай.
Па словах унукаў забітай, Рустам нядаўна вярнуўся з вайны ва Украіне праз атрыманае раненне. За некалькі гадзін да злачынства ён ужыў мефедрон разам з алкаголем.
Ён цалкам прызнаў сваю віну. Забойцу пагражае да 20 гадоў калоніі.
Каментары