Нерухомасць

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба

У пятніцу ў Мінскім раёне прайшоў аўкцыён па продажы зямельных участкаў з «недабудам». Далёка не заўсёды такія аб'екты выклікаюць вялікі попыт: многія аддаюць перавагу будаваць з нуля, а не разбірацца з пакінутым кімсьці фундаментам ці часткай сцен. Аднак гэтым разам таргі былі гарачымі, бо на продаж выставілі ўчасткі ў такіх прывабных месцах, як Ратамка і Заслаўе, піша Onliner.by.

За адзін лот змагаліся адразу 10 чалавек, і яго кошт падскочыў да 300 000 рублёў! 

Усяго на таргі выставілі 8 участкаў з недабудаванымі аб'ектамі. Так, у Ратамцы, на вуліцы Хваёвай, выставілі крыху больш за 9 сотак з рэшткамі падмурка, зарослага дрэвамі. Зямля знаходзіцца на ўзвышшы: у дрэннае надвор'е не кожны аўтамабіль на яе заедзе.

Прадавалася нерухомасць за 104 302 рублі. На яе паклалі вока адразу чатыры чалавекі. Пераможца забраў лот за 203 256 рублёў ($59 606 па курсе).

Яшчэ адзін участак у Ратамцы, але ўжо на вуліцы Перамогі, прадаваўся з недабудаваным катэджам плошчай 94 квадраты. Тут папярэднімі ўладальнікамі быў заліты падмурак, уладкаваны цокаль і склеп, а знешнія сцены ўжо пачалі «заходзіць» на другі мансардны паверх. Увогуле, ёсць з чым працаваць.

Сама тэрыторыя займае амаль 9 сотак. За гэты лот змагаліся два ўдзельнікі. Выніковая цана склала 180 000 рублёў ($52 786 па курсе).

А вось участак у пасёлку Дзегцяроўка новых гаспадароў не знайшоў. Хоць параметры ў яго нядрэнныя: дастаткова роўны ландшафт, памер 15 сотак… так, від проста на ЦЭЦ, але раптам камусьці не хапае індустрыяльных пейзажаў у вясковай глушы? Магчыма, уся справа ў стартавым кошце — яна тут 158 239 рублёў.

Але сапраўдная вайна разгарнулася за ўчастак у вёсцы Звенячы, што ў напрамку Ракава. За 14 сотак з вялікім недабудаваным катэджам (мінулыя гаспадары замахнуліся аж на 434 «квадраты») супернічалі адразу 10 чалавек.

Пераможцу лот дастаўся за 302 000 рублёў ($88 563 па курсе), хоць пачыналіся таргі з сумы ў 74 541 рубель.

Знайшлі новых уласнікаў і 9 сотак у Заслаўі. На тэрыторыі ўжо цалкам завершана гаспадарчая пабудова, ды і сам дом гатовы на 25%. Ён сышоў з малатка за 86 048 рублёў ($25 234 паводле курсу).

Каментары

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк9

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Названа імаверная прычына авіякатастрофы ў Вашынгтоне

«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара4

Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года

У Мінску зачыняецца сетка «Сушы вёслы»5

Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі22

Зарабіў дзясяткі тысяч даляраў, а яму толькі 18. Інтэрв'ю з маладой беларускай зоркай шахмат, які перамагаў Магнуса Карлсэна1

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк9

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць