Грамадства

У трох абласцях зноў увялі збор за перасячэнне мяжы

Размова ідзе пра Брэсцкую, Віцебскую і Гродзенскую вобласці, дзе на студзень збор быў адменены.

Новае рашэнне апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, і зноў аўтамабілістам прыйдзецца плаціць адну базавую велічыню (сёння — 42 рублі) за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасці пасажыраў.

Ёсць некалькі катэгорый, якія вызваляюцца ад аплаты збору, сярод іх:

  • асобы, якія едуць на пахаванне ў Беларусі членаў сям’і і блізкіх сваякоў (пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў);
  • замежнікі, якія выязджаюць пасля знаходжання ў беларускіх санаторыях (з дакументамі, што пацвярджаюць гэта);
  • замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць дакументы аб ступені цяжкасці парушэння фізічнай актыўнасці 75—100%;
  • асобы, дэпартаваныя з Беларусі.

Дакумент, які пацвярджае аплату збору, трэба паказваць у пунктах пропуску супрацоўніку пагранічных органаў у папяровым або электронным выглядзе.

Мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы пры выездзе з краіны быў уведзены ў 2021 годзе. Ён дзейнічае ў Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях і спаганяецца пры выездзе ў краіны ЕС.

Каментары

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Паводле новага закона, небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц12

Германія падазрае Расію ў шэрагу дыверсій з аўто па ўсёй краіне8

У Мінску проста на дарозе загарэўся трактар з прычэпам2

Аляксандр Лукашук: Аднойчы мяне прадставілі ў эфіры: «На сувязі з намі Аляксандр Лукашэнка». Мая мама плакала10

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі3

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній10

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць14

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць