Вайна

Вінтоўка імя Марыі Зайцавай зроблена

Іменная снайперская вінтоўка імя Марыі Зайцавай гатовая і ўрачыста ўручаная аднаму з найлепшых снайпераў Украінскага войска.

Кіраўнік валанцёрскага праекту Юры Чарнаморац і снайпер, якому ўручаюць вінтоўку імя Марыі Зайцавай. Фота: Юрій Павлович / Facebook

На вінтоўку данацілі не толькі беларусы, якія пражываюць за мяжой, але і ўкраінцы ды беларусы, якія ваююць у складзе ЗСУ. Да збору далучылася вялікая колькасць неабыякавых людзей, піша Белсат.

Марыя Зайцава загінула 16 студзеня на Данбасе. Яна ваявала ў складзе Другой інтэрнацыянальнай брыгады. Дзяўчына запісалася добраахвотніцаю пасля поўнамаштабнага ўварвання расейскіх агрэсараў ва Украіну і пачынала на перадавой як медык. Але потым папрасіла камандзіра адправіць яе на курсы снайпераў. Камандаванне легіёну адзначае, што Марыя была смелаю і дзейснаю снайперкай.

Пра Марыю Зайцаву беларусы даведаліся яшчэ ў 2020-м падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Марыя атрымала раненне святлошумавой гранатай. У Беларусі ёй зрабілі некалькі аперацыяў, а пасля перавезлі ў Чэхію. Адтуль яна прыехала ваяваць ва Украіну.

На іменнай вінтоўцы, вырабленай у Нямеччыне, высечанае імя Марыі і беларускі герб Пагоня. Вінтоўку паводле традыцыі перадалі найлепшаму снайперу ЗСУ, але да яе патрэбныя яшчэ патроны і дадатковае абсталяванне, якія каштуюць таксама немалых грошай.

Таму збор сродкаў працягваецца. Грошы можна перасылаць непасрэдна Юрыю Чарнаморцу як кіраўніку валанцёрскага праекту:

Приват 4731219647256100

monobank.ua

Моно 4441111400318691

Каментары

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк2

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара4

Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года

У Мінску зачыняецца сетка «Сушы вёслы»5

Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі22

Зарабіў дзясяткі тысяч даляраў, а яму толькі 18. Інтэрв'ю з маладой беларускай зоркай шахмат, які перамагаў Магнуса Карлсэна1

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк2

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць