«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай
Некралог на гібель дзяўчыны апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook Руслан Мірашнічэнка — камандзір 2-га міжнароднага легіёна Узброеных сіл Украіны, заўважыў «Флагшток».
«Мозг рве на часткі… Не магу маўчаць, і я не магу сказаць больш, чым можна», — пачаў свой допіс Мірашнічэнка.
У легіёне Марыя апынулася з першых дзён яго фармавання. З 2022 года Марыя працавала ў медпункце, але казала, што гэта не яе і што яна мусіць быць у акопе з хлопцамі.
У 2023 годзе на ўсходнім фронце, аказваючы дапамогу ўкраінскім байцам, Марыя атрымала раненне.
Пасля рэабілітацыі, прайшоўшы навучанне і трэніроўкі на працягу некалькіх месяцаў, Зайцава стала паспяховым снайперам.
Камандзір легіёна паведаміў абставіны гібелі былой гамяльчанкі:
«Сёння ноччу пад Пакроўскам яна папрацавала добра, але арта [расійская артылерыя] робіць сваё. Узгадайце Марыю сёння. Памаўчым… Яна аддала жыццё за нашу і вашу Свабоду. За вольную Беларусь і вольную Украіну. Моцная дзяўчына воін. Гонар!».
На дадзены момант цела загінуўшай знаходзіцца ў зоне абстрэлу пад Пакроўскам.
Каментары
За іх вось такія маладзенькія мілыя стварэнні ваююць і паміраюць.