31 студзеня памёр журналіст Аляксандр Шаўко, у сакавіку яму б споўнілася 70 гадоў, паведамляе «Сельская газета».
У пачатку 1990-х Аляксандр Шаўко быў адным з аўтараў папулярнай на Беларускім радыё праграмы «Радыёфакт», калі ўзнікла ідэя адысці ад класічных 15-хвілінных навін і стварыць гадзінную інфармацыйную праграму, якую будуць весці самі журналісты. Праграма выходзіла а 7-й раніцы.
Ён быў першым, хто выйшаў у эфір і адпрацаваў у радыёперадачы больш за 12 гадоў. Потым працаваў у «Сельскай газеце», выйшаўшы на пенсію ў 2018 годзе.
«Аляксандр вельмі любіў роднае Палессе і свой горад Ельск, дзе скончыў школу і атрымаў пуцёўку ў жыццё. Пра Ельск ён мог гаварыць бясконца, знаходзячы нагоду ўспомніць цікавую гісторыю пры любой сустрэчы», — пішуць пра яго калегі.
Каментары