БЕЛ Ł РУС

Свет

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі

13.09.2024 / 22:33

Nashaniva.com

Прадстаўнік Белага дома па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі параіў не чакаць прарываў па пытанні дазволу Украіне біць па тэрыторыі Расіі заходняй дальнабойнай зброяй на фоне сустрэчы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з прэм'ер-міністрам Брытаніі Кірам Стармерам у Вашынгтоне, паведамляе Reuters.

Джон Кірбі. Фота: Evan Vucci / AP Photo

«Наша пазіцыя па перадачы Украіне ракет далёкага радыусу дзеяння для ўдараў унутры Расіі не змянілася. Я б не чакаў сур'ёзных аб'яў з гэтай нагоды», — сказаў Джон Кірбі.

Акрамя гэтага, прадстаўнік Белага дома заявіў, што ЗША сур'ёзна ставяцца да папярэджання Уладзіміра Пуціна аб тым, што ён палічыць Захад непасрэдна ўцягнутым у канфлікт, калі Украіна запусціць ракеты далёкага радыусу дзеяння заходняй вытворчасці ў Расію.

«Гэта тая рыторыка, якой мы не чулі ад яго раней», — адзначыў ён і дадаў, што ЗША ўспрымаюць гэтыя словы сур'ёзна.

Чытайце таксама:

ЗША дазволяць Украіне выкарыстоўваць для ўдараў па Расіі замежную зброю, але не ракеты ATACMS — The Times

Пуцін лічыць дазвол краін НАТА выкарыстоўваць дальнабойныя ракеты для ўдараў па Расіі іх прамым удзелам у вайне

Зяленскі абмеркаваў з Блінкенам і Лэмі пытанне ўдараў па Расіі дальнабойнай зброяй. Вялікабрытанія ўжо згодная?

ЗША ўзгаднілі перадачу Украіне крылатых ракет вялікай далёкасці для F-16 — Reuters

Каментары да артыкула