Вайна22

ЗША ўзгаднілі перадачу Украіне крылатых ракет вялікай далёкасці для F-16 — Reuters

ЗША блізкія да заключэння пагаднення аб перадачы Украіне крылатых ракет вялікай далёкасці JASSM класа «паветра-зямля», якія ставяцца на заходнія самалёты, піша Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Фота: Wikimedia Commons

Са слоў суразмоўцаў выдання, канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. У выпадку станоўчага адказу Кіеву прыйдзецца чакаць некалькі месяцаў, паколькі ЗША вырашаюць «тэхнічныя праблемы», звязаныя з перадачай ракет.

Ракеты JASSM да гэтага часу ставілі толькі на самалёты, распрацаваныя ў ЗША — у прыватнасці, на знішчальнікі F-16, атрыманыя Украінай. Кожны такі самалёт можа несці па дзве ракеты).

Па словах аднаго з суразмоўцаў Reuters, рабіліся спробы зрабіць ракету прыдатнай для выкарыстання са знішчальнікамі іншага паходжання, але інфармацыі пра тое, якія самалёты з украінскага арсенала падыдуць для гэтага, няма. Украінскія вайскоўцы, як адзначае Reuters, эксплуатуюць савецкія самалёты МіГ-29, Су-24 і Су-27.

Вайсковыя аналітыкі і эксперты адзначаюць, што адпраўка JASSM ва Украіну можа істотна змяніць ход канфлікту, паколькі вялікая частка Расіі апынецца ў зоне дасяжнасці высокадакладных боепрыпасаў.

Гэта можа прымусіць расійскіх вайскоўцаў адсунуць плацдармы і склады забеспячэння на сотні кіламетраў углыб тэрыторыі.

Запуск ракет з пунктаў паблізу паўночнай мяжы Украіны можа дазволіць ім паражаць вайсковыя аб'екты на адлегласці аж да Варонежа і Бранска. На поўдні, сканцэнтраваўшы іх паблізу лініі фронту, можна нанесці ўдары па аэрадромах або ваенна-марскіх аб'ектах у Крыме.

Старыя мадэлі JASSM ад Lockheed Martin Corp маюць далёкасць дзеяння каля 230 міль (370 км). Ракеты даўжынёй каля 14 футаў (4 м) цяжка выявіць радарам. Яны таксама могуць лётаць блізка да зямлі і могуць быць запраграмаваныя на звілістыя маршруты для абыходу сродкаў СПА.

Існуе таксама больш дальнабойная ракета JASSM, здольная праляцець больш за 500 міль. Кожная JASSM абсталяваная вялікай 1000-фунтавай боегалоўкай, але, у адрозненне ад ракет Storm Shadow і Scalp, яна не прызначаная для ўдараў па бункерах.

Найноўшыя версіі каштуюць каля 1 мільёна даляраў кожная. Навядзенне робіцца з дапамогай сігналаў глабальнай сістэмы пазіцыянавання (GPS) і інерцыйнай навігацыйнай сістэмы. Калі ракета набліжаецца да цэлі, інфрачырвоны шукальнік дапамагае накіраваць яе ў пункт паражэння з дакладнасцю каля 10 футаў (3 м).

Аднак жа пакуль забарона на ўдары па цэлях у глыбіні Расіі амерыканскай зброяй па-ранейшаму застаецца ў сіле. Адміністрацыя Джо Байдэна асцерагаецца, што зняцце абмежаванняў справакуе Расію на яшчэ больш агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да Украіны. 

Па словах супрацоўніка амерыканскага Кангрэса, факт перадачы Украіне ракет JASSM будзе далей ціснуць на Вашынгтон, каб зняць абмежаванні на выкарыстанне амерыканскай зброі для ўдараў па тэрыторыі Расіі.

Каментары2

  • Быяка
    03.09.2024
    Давайце, хлопцы, падсмаліце там троху бункернага дзеда
  • Не парадак
    03.09.2024
    ЗША трэба было ўзгадніць перадачу Іван-Горада (пабраціма Івана-Франкоўска)… адтуль лучшэ даставаць які Кёнгісеп і ваапшчэ ента ісконна Руськая тэрыторыя і кіравалася ўсіхда з Кіява

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця2

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт2

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет1

Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Зяленскі: Паўночнакарэйскія войскі вярнуліся на лінію фронту2

Apple можа здаць прыватныя даныя ўсіх сваіх карыстальнікаў у свеце спецслужбам Вялікабрытаніі. Гэта можа стаць небяспечным прэцэдэнтам4

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?46

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця2

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць