БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Вярхоўны суд адмяніў прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму, справу будуць пераглядаць

28.11.2024 / 18:35

Nashaniva.com

Стала вядома, што Вярхоўны суд адмяніў прысуд у дачыненні да арт-менеджара Аляксандра Чахоўскага, які праходзіў па справе «Рудабельскай паказухі», і адправіў ягоную справу на перагляд, піша «Вясна».

Крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Чахоўскага пачнуць разглядаць 10 снежня ў Брэсцкім абласным судзе, працэс будзе ўзначальваць суддзя Сяргей Беразюк.

Раней Чахоўскага судзілі завочна разам з пяццю іншымі фігурантамі справы «Рудабельскай паказухі» — у справе фігуравала ажно 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, 

У выніку, Андрэй Павук быў асуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі, Вольга Павук — да 8 гадоў пазбаўлення волі, Маргарыта Ляўчук, Ілля Салянкоў і Уладзіслаў Наважылаў — ад 6 да 8 гадоў пазбаўлення волі. Аляксандр Чахоўскі быў тады чамусьці асуджаны нязвыкла мякка для лукашэнкаўскага судовага канвеера — усяго да 3 месяцаў арышту.

Чытайце таксама:

За распрацоўку праграмнага забеспячэння для «Кіберпартызан» жыхара Барысава асудзілі на чатыры з паловай гады хіміі

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Каментары да артыкула